Авторизация
 

У памочніка пракурора на першым плане — набірацца вопыту

У помощника прокурора на первом плане — набираться опыта Сёлета напрыканцы ліпеня да абавязкаў памочніка пракурора раёна прыступіла выпускніца юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта Вольга Барысенка. Пакуль што Вольга Рыгораўна стажор на гэтай пасадзе. У студзені чакае атэстацыя, дзе трэба будзе пацвердзіць сваю прафесійную падкаванасць. 

 

 

днак на аб'ём работы 
статус стажора не 
ўплывае. У ліку асноўных абавязкаў нагляд за выкананнем заканадаўства ў розных сферах, работа са зваротамі грама-дзян, падтрымка абвінавачвання ў судзе. Першыя крокі ў прафесіі робяцца ўпэўнена і заўзята. 
—Любую справу трэба выконваць добра,—крэда маладога супрацоўніка. 
Таму не ў цяжар затрымацца на працы, каб разабрацца з пэўным пытаннем, а ў якасці дамашняга задання паўтарыць змест адпаведных нарматыўна-прававых актаў. 
Юрыдычная сфера зацікавіла Вольгу ў старэйшых класах. Стаўшы студэнткай юрфака, упэўнілася ў правільнасці сваіх прафесійных арыенціраў. Вучоба цікавіла і захапляла, не менш прывабнай падаецца і прафесійная дзейнасць. 
Малады спецыяліст адзначае, што ў калектыве раённай пракуратуры яе прынялі прыязна. Прадаставілі жыллё. Спадабаліся і Міёры, пра якія раней ведала толькі са слоў аднакурснікаў. Хоць наш райцэнтр куды меншы за родныя Хойнікі, што ў Гомельскай вобласці, дзяўчыну захапіла мясцовая прырода.
—Па дарозе глядзела ў вакно і радавалася, што ў Беларусі ёсць такія цудоўныя мясціны.
Часта бываць дома з-за вялікай адлегласці не атрымліваецца, сумуе па сваіх родных. У Хойніках засталася сястра Аня, якая працуе фельчарам у паліклініцы. Вольга і Аня—двайняты, таму быць далёка адна ад адной складаней удвая. 
Пакуль што Вольга не будуе планаў наконт таго, дзе працаваць у далейшым. На першым плане—паглыбляцца ў прафесію і набірацца вопыту. Таму часу на захапленні—бег, плаванне і валейбол—не так шмат, аднак фізкультурна-аздараўленчы комплекс зацікавіў. А яшчэ, калі накрывае хваля творчасці, на паперу лёгка кладуцца радкі. Вершы і прозу піша для душы, а любімая тэма—прырода.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Аднак на аб'ём работы  статус стажора не  ўплывае. У ліку асноўных абавязкаў нагляд за выкананнем заканадаўства ў розных сферах, работа са зваротамі грамадзян, падтрымка абвінавачвання ў судзе. Першыя крокі ў прафесіі робяцца ўпэўнена і заўзята. —Любую справу трэба выконваць добра,—крэда маладога супрацоўніка. Таму не ў цяжар затрымацца на працы, каб разабрацца з пэўным пытаннем, а ў якасці дамашняга задання паўтарыць змест адпаведных нарматыўна-прававых актаў. Юрыдычная сфера зацікавіла Вольгу ў старэйшых класах. Стаўшы студэнткай юрфака, упэўнілася ў правільнасці сваіх прафесійных арыенціраў. Вучоба цікавіла і захапляла, не менш прывабнай падаецца і прафесійная дзейнасць. Малады спецыяліст адзначае, што ў калектыве раённай пракуратуры яе прынялі прыязна. Прадаставілі жыллё. Спадабаліся і Міёры, пра якія раней ведала толькі са слоў аднакурснікаў. Хоць наш райцэнтр куды меншы за родныя Хойнікі, што ў Гомельскай вобласці, дзяўчыну захапіла мясцовая прырода.

 

—Па дарозе глядзела ў вакно і радавалася, што ў Беларусі ёсць такія цудоўныя мясціны.Часта бываць дома з-за вялікай адлегласці не атрымліваецца, сумуе па сваіх родных. У Хойніках засталася сястра Аня, якая працуе фельчарам у паліклініцы. Вольга і Аня—двайняты, таму быць далёка адна ад адной складаней удвая. Пакуль што Вольга не будуе планаў наконт таго, дзе працаваць у далейшым. На першым плане—паглыбляцца ў прафесію і набірацца вопыту. Таму часу на захапленні—бег, плаванне і валейбол—не так шмат, аднак фізкультурна-аздараўленчы комплекс зацікавіў. А яшчэ, калі накрывае хваля творчасці, на паперу лёгка кладуцца радкі. Вершы і прозу піша для душы, а любімая тэма—прырода.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта