Авторизация
 

На службе ў Міёрскім РАНС

На службе в Миорском РОЧС Алег Перапячаеў на службе ў Міёрскім РАНС другі год. Накіраваны сюды пасля вучобы ў сталічным Камандна-інжынерным інстытуце МНС. Менавіта супрацоўнікі РАНС падказалі колішняму выпускніку СШ №2 гэтую навучальную ўстанову. 

 

 

 11-м класе дакладна не мог вырашыць, куды паступаць,—прызнаецца Алег.—Вызначальны ўплыў аказала прафарыентацыйная работа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Так учарашні школьнік стаў курсантам КІІ МНС. Хоць на першым часе няпроста было прывыкнуць да строгіх патрабаванняў і рэжыму, пра свой выбар шкадаваць не давялося. 
—Калі рабіць усё своечасова, ніякіх цяжкасцяў не ўзнікае,—адзначае малады спецыяліст.
У жніўні 2014 года са значным запасам тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў выпускнік інстытута вярнуўся ў родныя мясціны. Першым месцам працы стала пажарная аварыйна-выратавальная часць №3 ЛВДС "Дзісна", дзе займаў пасаду інспектара групы прафілактыкі. Сачыў за станам пажарнай бяспекі на аб'екце, перыядычна праводзіў праверкі жылога сектара. 
Праз год з'явілася вакансія інспектара нагляду і прафілактыкі ў Міёрах і шлях на службу скараціўся ў разы. Спраў дабавілася. Акрамя наведвання жылых дамоў, пастаянна ў адпаведнасці з графікам правяраюцца арганізацыі, установы і прадпрыемствы; праводзяцца дазнанні па пажарах з мэтай устанавіць іх прычыну.
Па словах маладога інспектара, асаблівых цяжкасцяў на новым месцы ў яго не ўзнікае. Паспявае своечасова спраўляцца з абавязкамі. Да таго ж, заўсёды можна звярнуцца за дапамогай  і падказкай да калег. 
Алег адзначае, што яму камфортна жыць і працаваць у родных Міёрах. Больш буйныя гарады не надта вабяць. Хіба толькі на выхадныя туды з'ездзіць адпачыць. Вольны ад службы час прысвячае захапленням—вандроўкам па інтэрнэце, добрай музыцы і камп'ютарнай графіцы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
— У 11-м класе дакладна не мог вырашыць, куды паступаць,—прызнаецца Алег.—Вызначальны ўплыў аказала прафарыентацыйная работа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.Так учарашні школьнік стаў курсантам КІІ МНС. Хоць на першым часе няпроста было прывыкнуць да строгіх патрабаванняў і рэжыму, пра свой выбар шкадаваць не давялося. —Калі рабіць усё своечасова, ніякіх цяжкасцяў не ўзнікае,—адзначае малады спецыяліст.У жніўні 2014 года са значным запасам тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў выпускнік інстытута вярнуўся ў родныя мясціны. Першым месцам працы стала пажарная аварыйна-выратавальная часць №3 ЛВДС "Дзісна", дзе займаў пасаду інспектара групы прафілактыкі. Сачыў за станам пажарнай бяспекі на аб'екце, перыядычна праводзіў праверкі жылога сектара. 

 

 

Праз год з'явілася вакансія інспектара нагляду і прафілактыкі ў Міёрах і шлях на службу скараціўся ў разы. Спраў дабавілася. Акрамя наведвання жылых дамоў, пастаянна ў адпаведнасці з графікам правяраюцца арганізацыі, установы і прадпрыемствы; праводзяцца дазнанні па пажарах з мэтай устанавіць іх прычыну.Па словах маладога інспектара, асаблівых цяжкасцяў на новым месцы ў яго не ўзнікае. Паспявае своечасова спраўляцца з абавязкамі. Да таго ж, заўсёды можна звярнуцца за дапамогай  і падказкай да калег. Алег адзначае, што яму камфортна жыць і працаваць у родных Міёрах. Больш буйныя гарады не надта вабяць. Хіба толькі на выхадныя туды з'ездзіць адпачыць. Вольны ад службы час прысвячае захапленням—вандроўкам па інтэрнэце, добрай музыцы і камп'ютарнай графіцы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта