Авторизация
 

Сустрэча з маладымі спецыялістамі ў Міёрах

28  кастрычніка ў зале райвыканкама сабраліся маладыя спецыялісты, якія сёлета прыбылі ў наш раён, каб плённа працаваць на яго дабрабыт. Усяго 128 хлопцаў і дзяўчат. Менавіта ад іх старання, навыкаў, самаарганізацыі залежыць поспех не толькі занятых структур, але і ўласнага жыцця. Старшыня раённага дэпутацкага корпуса Марыя Баніфатава заўважыла, што 
ў маладых "гараць вочы", а значыць, яны будуць старацца, 
уносіць ініцыятыву, трымаць дысцыпліну, пакажуць 
дасканалыя ўменні і навыкі,
 дастойны прыклад.

Встреча с молодыми специалистами в Миорах 28  кастрычніка ў зале райвыканкама сабраліся маладыя спецыялісты, якія сёлета прыбылі ў наш раён, каб плённа працаваць на яго дабрабыт. Усяго 128 хлопцаў і дзяўчат. Менавіта ад іх старання, навыкаў, самаарганізацыі залежыць поспех не толькі занятых структур, але і ўласнага жыцця. Старшыня раённага дэпутацкага корпуса Марыя Баніфатава заўважыла, што ў маладых "гараць вочы", а значыць, яны будуць старацца, уносіць ініцыятыву, трымаць дысцыпліну, пакажуць дасканалыя ўменні і навыкі, дастойны прыклад.

 

Встреча с молодыми специалистами в Миорах Напачатку маладыя людзі, што запоўнілі амаль усю залу, паглядзелі фільм пра Міёрскі раён. Хоць для большасці гэты край родны, але падкрэсліць для сябе развітасць і прыгажосць, адкрыць штосьці новае цікава заўсёды. Пад знакамітыя акорды "Добры дзень, мае родныя людзі" на словы нашага паэта  Браніслава Мараза мільгалі краявіды Міёршчыны, збожжавыя  палі, азёрныя  прасторы, вадаспад, буйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, вытворчасць  каўбас, хлеба, ільну, камбікорму,  аб'екты турызму і прыдарожнага сэрвісу, белы лебедзь і кляновы лісток… Наша неацэннае багацце… Аўтар фільма—таленавіты культработнік, кіруючае звяно клубнай сістэмы Васіль Мядзюха. 

 

Встреча с молодыми специалистами в Миорах Валерыя Кебірава і Марына Свярковіч вучыліся ў розных універсітэтах, прыехалі з розных мясцін, затое з разам працуюць у ДРБУ-203 і жывуць на здымнай кватэры. Выпускніца БНТУ Валерыя—інжынер па арганізацыі працы. Родам са Жлобіна Гомельскай вобласці. Дадому—600 кіламетраў. Пасля размеркавання яшчэ ні разу не наведала бацькоў. Марына Свярковіч атрымала вышэйшую адукацыю ў Полацку, яна—інжынер па якасці, родам з Пастаўшчыны. Дадому ездзіць праз выхадныя. Заробкі ў дзяўчат невялікія. Затое арганізацыя амаль цалкам дапамагае плаціць за жыллё. Але ж вядома, усё, у тым ліку і матэрыяльныя даброты, залежаць ад старання. Нездарма кажуць, каб больш атрымаць, трэба больш зрабіць. Зусім не значыць, што дзяўчаты дрэнна сябе праяўляюць. Проста ўсё прыходзіць з часам. Наперадзе—стаж, вопыт, кар'ерныя прыступкі і… грашовы дабрабыт. 


Встреча с молодыми специалистами в Миорах Міхаіл Несцераў з Віцебска, прыехаў па размеркаванні ў ААТ "Любінова", дзе заняты аграномам. Расказвае, што тэорыю, набытую ў каледжы, прымяніць у рабоце не так проста. Дапамагае спрактыкаваны галоўны аграном. Заробак у Міхаіла таксама невялікі, прыкладна два мільёны. Затое амаль пяць мільёнаў атрымаў пад'ёмных. Гаспадарка выдзеліла жыллё. Міхаіл мяркуе, што хутка паклічуць у армію, і ён гатовы выканаць воінскі абавязак. 

Яўген Клішко працуе ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе метадыстам-інструктарам. Вучыць плаваць хлопчыкаў. Вяртацца са сталічных ваколіц было прасцей, бо тут жывуць яго бацькі. Студэнцкая пара праходзіла ва ўніверсітэце фізічнай культуры. 


Встреча с молодыми специалистами в Миорах Добразычлівай усмешкай і пераканаўчым словам сустрэў маладых спецыялістаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Ён выказаў запэўненасць, што многія ў нашым раёне застануцца жыць і працаваць і ніколькі не пашкадуюць пра гэта. Хутка адлічыць вытворчы старт металургічны камбінат, ёсць пэўныя задумы ў сельскагаспадарчым і торфабрыкетным напрамках. 


Встреча с молодыми специалистами в Миорах Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава кранула душэўныя стрункі маладых людзей аповедам пра свой працоўны шлях, як пасля сельскагаспадарчай акадэміі пачынала ў калгасе імя Мічурына, цяперашнім ААТ "Чэрасы". Зараз, адзначыла кіраўнік прадстаўнічай улады, надышоў час і для маладых ствараць сабе імя. Марыя Мікалаеўна выказала ўпэўненасць, што прысутныя папоўняць і дэпутацкі корпус. 


Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько заклікаў дапамагаць людзям, быць адказнымі, добра сябе зарэкамендаваць, расці па кар'ернай лесвіцы. 

Супрацоўніца "Беларусбанка" Марына Тычко расказала пра ўмовы крэдытавання маладых спецыялістаў. І найперш засяродзіла ўвагу на грашовых ільготах пры набыцці тавараў першай неабходнасці.


Встреча с молодыми специалистами в Миорах Маладзёжны лідар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч распавяла пра адметныя мерапрыемствы, акцыі, якія арганізуе падначаленая структура. А гэта  "круглыя сталы" на актуальныя тэмы, спартыўныя турніры, турыстычны злёт, інтэлектуальны брэйн-рынг, конкурс аўтааматараў, сельскагаспадарчае спаборніцтва "Валадар сяла", шматлікія акцыі дабрачыннасці і ўвагі. 


Пра культурнае развіццё раёна расказаў Васіль Мядзюха. Вялікая колькасць клубных фарміраванняў, іх удзельнікаў, чытачоў у бібліятэках, высокамастацкі ўдзел у конкурсах і фестывалях ад раённага да міжнароднага маштабу характарызуюць культурную галіну з найлепшага боку. Васіль Сямёнавіч засяродзіў увагу на канкрэтных лічбах… і не толькі. Прызнаўся, мілейшых мясцін за нашы не ведае. У сёлетнім адпачынку падчас сямейнага аўтамабільнага тура ўпэўніўся ў гэтым. 


Встреча с молодыми специалистами в Миорах Намеснік начальніка аддзела спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая расказала пра спартыўныя ўмовы нашага рэгіёна, дзе 156 спартыўных збудаванняў. Футбольная каманда ў нас адна з самых маладых у вобласці, сваё майстэрства даказвае перамогамі. Непераўзыдзенныя і валейбалісткі—пастаянныя прызёры абласных спаборніцтваў. Хіба што ліхія навапалачанкі могуць іх адужыць, і то не заўсёды. Для дарослых валейбольных аматараў—клуб "Чайка" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вішнякова. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс прапануе гімнастычную і трэнажорную залы, настольны тэніс, більярд, басейн, лазню, саўну, заняткі па аква- і аэробіцы, ёзе, плаванні, атлетычнай гімнастыцы, усходніх адзінаборствах кіакушынкай каратэ-до. У спартыўных спаборніцтвах удзельнічаюць дзеці, моладзь, арганізацыі, установы, прадпрыемствы раёна. Перспектыўны напрамак—аграэкатурызм, у раёне зарэгістравана 40 сядзіб такога кшталту. Вядомыя санаторый "Расінка" і база адпачынку "Актам". Для знаёмства з раёнам і яго славутасцямі распрацаваны 31 турыстычны маршрут, сярод якіх пешыя, веласіпедныя, на байдарках,  аўтамабільныя. 

Намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Наталля Шамшур прапанавала маладым спецыялістам розныя віды страхавання, сярод якіх і полісы на партатыўныя рэчы, бяспеку веласіпедыстаў і іх транспартныя сродкі. 


Кіравала ходам мерапрыемства начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталія Мішута. Сфатаграфаваўшыся на памяць з раённай уладай, маладыя спецыялісты адправіліся на экскурсіі ў візіт-цэнтр "Ельня" і фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Затым абедалі і адпачывалі ў кафэ "Чайка", дзе культработнікі прапанавалі ім цікавую творчую праграму. 

У маладых усё наперадзе: і перспектывы, і расчараванні, горыч паражэнняў і слодыч перамог. Галоўнае, каб да кожнай жыццёвай сітуацыі яны ставіліся з развагай і ўласным меркаваннем. 


Алена БАСІКІРСКАЯ. 

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта