У суботу, 31 кастрычніка, "Дзень адчыненых дзвярэй" адбудзецца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У рамках гэтага мерапрыемства можна даведацца пра парадак прыёму і навучання ва ўстанове, зрабіць экскурсію па факультэтах, пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і бытам курсантаў, месцамі іх пражывання і навучання.
Праводзіцца мерапрыемства па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 220, Ваенная акадэмія. Праезд ад станцыі метро "Уручча" аўтобусамі №15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку "Ваенная акадэмія". Пачатак у 10.00 у клубе "Ракетчык".
С. МАТОХІН, начальнік групы прызыву
на ваенную службу ваеннага камісарыята
Міёрскага раёна.