Авторизация
 

Прыгажосць — усемагутная! І "Журавінка Міёрскага краю-2015"

Красота - всемогущая! Или "Журавинка Миорского края-2015" —Кажуць, прыгажосць выратуе свет. Да сённяшняга дня не ведаў, ці верыць гэтаму. Але, убачыўшы за кулісамі ўдзельніц конкурсу, зразумеў, што прыгажосць, сапраўды, усемагутная,—так заінтрыгаваў публіку напачатку шоу-праграмы "Міёрская Журавінка" вядучы Аляксей Гайдзель.  

 

 

 тым, што сказанае не выклікае сумненняў, гледачы ўпэўніліся, калі канкурсанткі—старшакласніцы школ райцэнтра—выйшлі на сцэну. Прыгожыя, стройныя, таленавітыя, жыццярадасныя, добразычлівыя, на ўсіх этапах спаборніцтва дзяўчаты даказвалі, што кожная з іх заслугоўвае журавінавы тытул. 
—Я ўсіх люблю, і гэта мой сакрэт,—расказвала пра сябе Сняжана Мацяс. У дзяўчыны шмат захапленняў: ад рукадзелля да сучасных танцаў. Спрабуе сябе ў мастацтве паэтычнага слова. У "Конкурсе талентаў" выступіла з уласным вершам пра важнасць дабрыні і зарэкамендавала сябе ўдалай танцоркай. 
Аптымізм і працавітасць—яркія рысы Таццяны Гагалінскай. Вызначаўся самабытнасцю народны танец, які дзяўчына выконвала са шчырай усмешкай на твары. Частуючы журы прыгожа аформленым тортам "Казка", Таня нагадала, што смак стравы залежыць не толькі ад пэўных склад-нікаў, але і ад любові і шчырасці, якімі павінен суправаджацца працэс гатавання.
—Вясёлая ўсмешка—гэта сіла,—бадзёрым голасам сцвярджала Паліна Мацвеева. Дзяўчыне хапае часу і на захапленні, і на вучобу, і на дапамогу тым, каму яна патрэбна. Паліна даўно цікавіцца авангарднай модай і разам з сяброўкамі-аднадумцамі прадставіла калекцыю "Мехавая гурба".
Вікторыя Стома не любіць губляць дарэмна часу і марыць стаць адвакатам. Эстэтычна і апетытна выглядала прыгатаванае дзяўчынай жэле з журавінавым кісялём. Запомнілася прыгожая лірычная песня, якую Віка выканала дуэтам са сваёй маці. 
Дар'і Катлярэнка бадзёрасці і працавітасці таксама не пазычаць. Цэлую горку блінцоў з журавінамі падрыхтавала для кулінарнага конкурсу юная гаспадыня. Эфектным і яркім было выступленне Дашы з песенным папуры, дзе яе падтрымалі міёрскія артыстыкі Святлана Атопкіна і Дар'я Шук.
Напэўна, многія застылі ў захапленні, калі аб'явілі конкурс "Святочны ўбор"  і дзяўчаты з'явіліся перад гледачамі ў шыкоўных сукенках. Быццам чароўныя прынцэсы сышлі са старонак добрых казак. 
На сцэне канкурсанткі трымаліся грацыёзна і ўпэўнена, і застаецца толькі здагадвацца, як ім удавалася перамагаць хваляванне. Можа быць, дапамагалі групы падтрымкі, якія на працягу ўсёй праграмы бадзёрымі воклічамі і яркімі плакатамі падтрымлівалі дзяўчат. 
Пакуль удзельніцы рыхтаваліся да чарговага этапу спаборніцтва, публіцы не давалі сумаваць энергічныя прадстаўнікі цёмных сіл—Баба Яга і Пачвара. Няпроста было пазнаць "у грыме" Святлану Рачыцкую і Анастасію Жабёнак, якія на выдатна справіліся са сваімі ролямі. Высокую планку святочнага настрою падтрымлівалі салісткі Дзіяна Маляўка, Насця Дзмітрыева і Юля Гедравец, Дар'я Шук і Святлана Атопкіна, Саша Пашкоўская, Святлана Бакевіч.
Наўрад ці хто зайздросціў журы. Выбраць з пяці прыгажунь самую-самую—задача неверагодна складаная. Ацэньвалі канкурсантак намеснік дырэктара дзіцячай школы мастацтваў па вучэбнай рабоце Жанна Каскевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Пяткевіч, дырэктар СШ № 2 Уладзіслаў Кашкур, выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірынай Кубарка. Калі старшыня журы паднялася на сцэну, у хваляванні і радасным чаканні сцішыліся не толькі ўдзельніцы, але і іх балельшчыкі, і гледачы. 
"Таямніцай Міёрскага краю" выбралі Паліну Мацвееву, "Прамяністасцю Міёрскага краю" стала Таццяна Гагалінская, "Зачараваннем Міёрскага краю" прызналі Вікторыю Стома, а намінацыя "Статнасць Міёрскага краю" за Дар'яй Катлярэнка. Самы высокі тытул "Журавінка Міёрскага краю-2015" заваявала Сняжана Мацяс. Усе канкурсанткі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і шчодрымі апладысментамі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

У тым, што сказанае не выклікае сумненняў, гледачы ўпэўніліся, калі канкурсанткі—старшакласніцы школ райцэнтра—выйшлі на сцэну. Прыгожыя, стройныя, таленавітыя, жыццярадасныя, добразычлівыя, на ўсіх этапах спаборніцтва дзяўчаты даказвалі, што кожная з іх заслугоўвае журавінавы тытул. —Я ўсіх люблю, і гэта мой сакрэт,—расказвала пра сябе Сняжана Мацяс. У дзяўчыны шмат захапленняў: ад рукадзелля да сучасных танцаў. Спрабуе сябе ў мастацтве паэтычнага слова. У "Конкурсе талентаў" выступіла з уласным вершам пра важнасць дабрыні і зарэкамендавала сябе ўдалай танцоркай. Аптымізм і працавітасць—яркія рысы Таццяны Гагалінскай. Вызначаўся самабытнасцю народны танец, які дзяўчына выконвала са шчырай усмешкай на твары. Частуючы журы прыгожа аформленым тортам "Казка", Таня нагадала, што смак стравы залежыць не толькі ад пэўных склад-нікаў, але і ад любові і шчырасці, якімі павінен суправаджацца працэс гатавання.—Вясёлая ўсмешка—гэта сіла,—бадзёрым голасам сцвярджала Паліна Мацвеева. Дзяўчыне хапае часу і на захапленні, і на вучобу, і на дапамогу тым, каму яна патрэбна. Паліна даўно цікавіцца авангарднай модай і разам з сяброўкамі-аднадумцамі прадставіла калекцыю "Мехавая гурба".

 

Красота - всемогущая! Или "Журавинка Миорского края-2015" Вікторыя Стома не любіць губляць дарэмна часу і марыць стаць адвакатам. Эстэтычна і апетытна выглядала прыгатаванае дзяўчынай жэле з журавінавым кісялём. Запомнілася прыгожая лірычная песня, якую Віка выканала дуэтам са сваёй маці. Дар'і Катлярэнка бадзёрасці і працавітасці таксама не пазычаць. Цэлую горку блінцоў з журавінамі падрыхтавала для кулінарнага конкурсу юная гаспадыня. Эфектным і яркім было выступленне Дашы з песенным папуры, дзе яе падтрымалі міёрскія артыстыкі Святлана Атопкіна і Дар'я Шук.Напэўна, многія застылі ў захапленні, калі аб'явілі конкурс "Святочны ўбор"  і дзяўчаты з'явіліся перад гледачамі ў шыкоўных сукенках. Быццам чароўныя прынцэсы сышлі са старонак добрых казак. На сцэне канкурсанткі трымаліся грацыёзна і ўпэўнена, і застаецца толькі здагадвацца, як ім удавалася перамагаць хваляванне. Можа быць, дапамагалі групы падтрымкі, якія на працягу ўсёй праграмы бадзёрымі воклічамі і яркімі плакатамі падтрымлівалі дзяўчат. Пакуль удзельніцы рыхтаваліся да чарговага этапу спаборніцтва, публіцы не давалі сумаваць энергічныя прадстаўнікі цёмных сіл—Баба Яга і Пачвара. Няпроста было пазнаць "у грыме" Святлану Рачыцкую і Анастасію Жабёнак, якія на выдатна справіліся са сваімі ролямі. Высокую планку святочнага настрою падтрымлівалі салісткі Дзіяна Маляўка, Насця Дзмітрыева і Юля Гедравец, Дар'я Шук і Святлана Атопкіна, Саша Пашкоўская, Святлана Бакевіч.

 

Наўрад ці хто зайздросціў журы. Выбраць з пяці прыгажунь самую-самую—задача неверагодна складаная. Ацэньвалі канкурсантак намеснік дырэктара дзіцячай школы мастацтваў па вучэбнай рабоце Жанна Каскевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Пяткевіч, дырэктар СШ № 2 Уладзіслаў Кашкур, выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірынай Кубарка.

 

Калі старшыня журы паднялася на сцэну, у хваляванні і радасным чаканні сцішыліся не толькі ўдзельніцы, але і іх балельшчыкі, і гледачы. "Таямніцай Міёрскага краю" выбралі Паліну Мацвееву, "Прамяністасцю Міёрскага краю" стала Таццяна Гагалінская, "Зачараваннем Міёрскага краю" прызналі Вікторыю Стома, а намінацыя "Статнасць Міёрскага краю" за Дар'яй Катлярэнка. Самы высокі тытул "Журавінка Міёрскага краю-2015" заваявала Сняжана Мацяс. Усе канкурсанткі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і шчодрымі апладысментамі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 649
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта