Авторизация
 

Першая ў вучобе, спорце і творчасці

Первая в учебе, спорте и творчестве У кожнай школе ёсць такія вучні — удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, на мерапрыемствах спяваюць або танцуюць, на алімпіядах і конкурсах паказваюць свае веды і таленты. У іх выпадку колькасць ніяк не ўплывае на якасць, бо такія дзеці — прызнаныя лідары. Застаецца толькі здзіўляцца таму, як ім удаецца столькі паспяваць.

 

Дар'я Грэцкая, былая выхаванка Даўгінаўскай школы, а зараз вучаніца Узмёнскай ДС-БШ сумяшчае ў сабе адразу тры ролі—выдатніцы, спартсменкі і творчай асобы. Ад настаўнікаў пра яе можна пачуць толькі самыя станоўчыя водгукі.
Вучоба ёй даецца лёгка. Разбураючы стэрэатып пра тое, што дзяўчаты лепш засвойваюць гуманітарныя навукі, Даша вельмі любіць матэматыку і фізіку, паказвае выдатныя вынікі ў фізічнай культуры.


Мае цягу і да літаратурнага слова—з задавальненнем чытае фантастыку, спрабуе свае сілы ў напісанні казак. Ад маці-настаўніцы Дашы перадаліся і мастацкія таленты—дзяўчына добра малюе. З-пад яе рук з'яўляюцца пейзажы і малюнкі жывёл, спрабуе сябе ў стварэнні партрэтаў. Акрамя гэтага, наведвае гурткі па баціку і фларыстыцы. Прызнаецца, што ёй цяжка нагадаць усе творчыя і літаратурныя конкурсы, у якіх даводзілася ўдзельнічаць.
З першага класа Даўгінаскай школы Даша ўшчыльную пачала займацца спортам пад пільным назіраннем Юрыя Георгіевіча Кашкура, зараз дасягае спартыўных вяршынь пад кіраўніцтвам Сяргея Аляксандравіча Сцепулёнка. На спаборніцтвы ўпершыню паехала ў пятым класе, і адразу трыумф—першае месца на раённым шматбор'і "Снежны снайпер". Пастаянныя паездкі сталі прывычнай справай. Загадзя радуецца сустрэчы з сябрамі, з якімі пазнаёмілася падчас спартыўных вандровак. Расказваючы пра свае поспехі, сціпла адзначае, што ніколі не старалася вырвацца ў лідары, таму кожная перамога для яе была нечаканай.


"Нягледзячы на даволі значны вопыт выступлення на спартыўных мерапрыемствах, усё роўна хвалююся перад стартам. Нават ногі падкошваюцца,—расказвае Даша.—Калі бягу, стараюся падбадзёрыць сябе, думаю пра тое, як добра было б паехаць на абласныя спаборніцтвы".
Высокіх вынікаў дзяўчына дабіваецца ва ўсім, за што бярэцца. Так, патрэніраваўшыся ўсёй сям'ёй гуляць у шашкі, яна прывезла дыплом за першае месца ў раёне.
Даша адзначае, што спорт для яе—гэта захапленне. Сваю будучыню яна збіраецца звязаць з непрывычнай для дзяўчыны сферай—хоча паступіць у кадэцкі корпус, каб потым працягнуць навучанне па ваенным профілі.


"Здараюцца моманты, калі складана ўсё паспець. Але калі ад занятку атрымліваеш асалоду, то і час на яго знойдзецца,—зазначае Даша.—Я пераканана: каб у далейшым усё атрымалася, страцца трэба ўжо сёння".
Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта