Авторизация
 

На які адрас адправіцца з добраю справай

На какой адрес отправиться с хорошим делом Раённы піянерскі злёт "Я-піянер сваёй краіны" 21 мая сабраў хлопчыкаў і дзяўчынак разам з педагогамі-арганізатарамі, каб падвесці вынікі работы за два гады, узнагародзіць актывістаў і абмеркаваць планы на будучае. У госці завіталі адказны сакратар раённага Савета ветэранаў Зоя Васільеўна Родзіна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Васільеўна Пяткевіч, ветэран піянерскага руху Марыя Георгіеўна Ермалёнак.

 

Расказваючы пра сваё піянерскае дзяцінства, Марыя Георгіеўна прыгадала вясёлыя і цікавыя злёты, акцыі і мерапрыемствы, у якіх даводзілася ўдзельнічаць. Раней макулатуры было няшмат, збіралі металалом. Адзін з вучняў класа, які перамагаў у спаборніцтве, узнагароджваўся пуцёўкай у "Артэк". Тады не думалася, хто атрымае жаданы прыз, хацелася проста быць першымі. Нават ішлі на хітрыкі: на апошнім уроку схавалі чарнільцы з надзеяй, што настаўніца адпусціць дадому, бо пісаць нечым, і можна будзе адправіцца на збор металалому. Марыя Георгіеўна пажадала цяперашнім піянерам знаходзіць адрасы клопату і дапамогі і памятаць, што ўсе зробленыя добрыя справы вяртаюцца назад.


Такіх адрасоў дастаткова. У юбілейныя гады вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі асаблівую ўвагі піянеры скіроўвалі на ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, добраўпарадкоўвалі абеліскі і месцы воінскіх пахаванняў. Падрабязна пра дзейнасць раённай піянерскай арганізацыі расказала педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Уладзіміраўна Рудзёнак. Арганізацыя налічвае 1449 піянераў з 17 дружын. За два гады праведзена 27 раённых мерапрыемстваў рознай тэматыкі. Сярод іх агляд-конкурс агітбрыгад "Именем достойны называться", конкурс "Пісьмо пераможцу", працоўная акцыя "Наша піянерская праца табе, Айчына!", акцыя "Мой падарунак ветэрану" і многія іншыя. Працягваўся збор макулатуры. За 2014 год піянеры раёна сабралі 26 тон другаснай сыравіны. Вялося актыўнае супрацоўніцтва з раённымі СМІ. Матэрыялы пра дзейнасць сваіх дружын піянеры дасылалі ў рэдакцыю "Міёрскіх навін", у эфіры раённага радыё традыцыйным стаў выпуск "Школьны калейдаскоп".


Дэлегацыя раённага савета прыняла ўдзел у Днях піянерскай дружбы і пабывала ў Расіі. У яе складзе былі і піянеры дружыны "Радзімічы" Туркоўскай ДС-СШ.
Уражаннямі ад паездкі ў Маскву падзялілася педагог-арганізатар Алена Лапіцкая. Алена Вітольдаўна патлумачыла назву дружны, якая азначае, што піянеры вывучаюць гісторыю Радзімы і вучацца шанаваць яе традыцыю. Заняты пошукавай дзейнасцю. Нядаўна ў вёсцы Грагаравічы адшукалі магілу Л. Багдановіч, якую немцы жывой закапалі ў зямлю. У жанчыны было двое дзяцей, лёс якіх пакуль што невядомы. Работа працягваецца.


Пра жыццё дружыны "Наследники" Язненскай СШ, што дзейнічае пад дэвізам "Рабі дабро іншым — лепшым станеш сам", расказала яе лідар Ганна Альхімовіч.
Папаўняць скарбонку карысных спраў заклікалі піянеры з СШ №2, выступіла агітбрыгада "Акцэнт" Сіцькоўскай ДС-СШ, што перамагла ў конкурсе "Именем достойны называться".


Са зваротам шанаваць подзвіг дзядоў і прадзедаў, цаніць мірнае неба і любіць родны край звярталіся да дзяцей Зоя Васільеўна Родзіна і Наталля Васільеўна Пяткевіч. Піянеры ўсклалі кветкі да помніка на плошчы Загінуўшых барацьбітоў і помніка воінам-вызваліцелям Міёршчыны.
Працяглай аказалася цырымонія ўзнагароджання актывістаў і прызёраў раённых конкурсаў, бо прэтэндэнтаў было шмат. Атрымалі граматы і педагогі-арганізатары—Алена Паўлаўна Чэпікава (Язненская СШ), Алена Іосіфаўна Белая (Завуццеўская ДС-СШ), Алена Вітольдаўна Лапіцкая (Туркоўская), Раіса Мікалаеўна Гайбовіч (Новапагосцкая), Алена Віктараўна Кіслая (Міёрская БШ), Валянціна Браніславаўна Цярэшка (Мілашоўская ДС-СШ), Таццяна Леанідаўна Шатурына (СШ №2).
На злёце выбраны новы склад дарослай і дзіцячай палат раённага савета ГА БРПА і зацверджана новая праграма дзейнасці, у якой добрыя справы не губляюць сваёй актуальнасці.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта