Авторизация
 

Для пераможцаў раённых алімпіяд пачаўся новы адказны перыяд. Гонар Міёршчыны яны пачалі абараняць на абласных алімпіядах.

З 10 па 14 студзеня праходзяць выпрабаванні па беларускай мове і літаратуры ў Оршы. Удзельнічаюць у іх адзінаццацікласніца Алена Кавалеўская і дзесяцікласніца Вольга Калачова з Дзісенскай СШ.

У гэты ж дзень пачаліся алімпіяды па матэматыцы ў Оршы, і доўжыцца яны будуць да 13 студзеня. Там знаходзяцца нашы дзесяцікласніца Юлія Машара з Новапагосцкай СШ і васьмікласніца Дар’я Зелянкова, дзевяцікласнік Аляксандр Крышталевіч, дзесяцікласніца Наталля Пальчэх, адзінаццацікласнік Аляксандр Чугуноў з СШ №2.

З 17 па 21 студзеня ў Віцебску разгорнуцца спаборніцтвы па рускай мове і літаратуры. На іх прадэманструе свае веды Ніна Хаткевіч—вучаніца 11 класа Дзісенскай СШ.

З 24 студзеня ў Віцебску пачынаюцца алімпіяды па фізіцы. Удзельнічаць у іх будзе адзінаццацікласнік Новапагосцкай СШ—Міхаіл Чарняўскі.
Для ўдзелу ў алімпіядзе па працоўнаму навучанню ў абласны цэнтр паедзе Уладзіслаў Баданін, вучань 9 класа СШ №3.

Па геаграфіі спаборнічаць будуць у Полацку з 31 студзеня адзінаццацікласнікі СШ №2— Аляксандр Чугуноў і Ірына Мішута.
Па гісторыі прадставяць раён Ганна Мяніцкая (СШ №2, 10 клас) і Арцём Пятроўскі (СШ №3, 11 клас).

Па англійскай мове прадэманструюць веды дзесяцікласніца Анастасія Суботка і адзінаццацікласнік Антон Анецька з СШ №3, Святлана Ляшкевіч—вучаніца 11 класа Дзісенскай СШ.
Пажадаем ім поспехаў.

С. ПАЛЬЧЭХ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта