Авторизация
 

Лепшыя юныя інспектары — нашы

Лучшие юные инспектора — наши Заняўшы першае месца ў раённым злёце юных інспектараў дарожнага руху, каманда СШ №2 "Перекрёсток" адправілася на рэгіянальны злёт, які праходзіў у Бягомлі. Там міёрскія ахоўнікі бяспекі на дарогах спаборнічалі з камандамі з Браслава, Верхнядзвінска, Расон, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Пастаў і Докшыц.

 

Вялікая колькасць сапернікаў прымусіла нашых юідаўцаў сабрацца з думкамі, засяродзіцца і паказаць сапраўды "клас". Нездарма іх трэніруе вопытны настаўнік АБЖ і дапрызыўнай падрыхтоўкі СШ №2 Леанід Леанідавіч Мятла, які на працягу амаль 20 год рыхтуе юных інспектароў для спаборніцтваў. У астатніх каманд проста не было шанцаў. Дадому нашы вучні прыехалі з перамогай — занялі першае месца. 
Цяпер Аляксею Юршэвічу, Мікалаю Радзішэвічу, Яўгену Граковічу, Юліі Крук, Мікіце Астапковічу, Аляксандру Драздовічу, Валянціне Мізэр і Вользе Асетнік давядзецца выступіць на абласным злёце, які пройдзе 14-15 мая на базе Полацкага вучылішча хімікаў.
Шчырыя словы падзякі аддзяленне ДАІ Міёрскага РАУС і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выказваюць дырэктару УП ЖКГ У.І. Мяцеліцы, які на працягу многіх год з'яўляецца спонсарам выезду каманды на спаборніцтвы.


Аляксандр КАПУСЦІН,
старшы дзяржаўтаінспектар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта