9 мая ўся краіна будзе адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З нагоды гэтай знамянальнай даты сайт kp.by сумесна з ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Беларускім грамадскім аб'яднаннем ветэранаў, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аб'яўляе фотаконкурс "Сімвалы Вялікай Перамогі".
Конкурсны здымак — гэта любы кадр, зроблены вамі, на якім ёсць тое, што на вашу думку ўвасабляе Перамогу. Напрыклад, ліст з фронту, узнагароды, памятнікі архітэктуры, танк або ваенны самалёт, фуражка і г.д. Калі ў вас ёсць фота з ветэранамі або здымак вашых родных, якія ваявалі, дасылайце і падзяліцеся вашай гордасцю з астатнімі. Аўтар фатаграфіі, якая набярэ большую колькасць галасоў, атрымае суперпрыз ад арганізатараў, а аўтарам лепшых работ уручаць памятныя падарункі і спецыяльны прыз Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Свае фота можаце дасылаць да 25 красавіка ўключна. Размясціце здымак у форме на сайце kp.by і крыху раскажыце пра яго. Пераможцы будуць названы 29 красавіка. Адзначым Вялікую Перамогу разам!