Авторизация
 

Створана Маладзёжная палата Міёрскага раёна

Создана Молодежная палата Миорского района Моладзь — будучае не толькі асобнага рэгіёна, але і ўсёй краіны. Нераўнадушная, заахвочаная, востра рэагуючая на ўсе грамадскія падзеі і з'явы, яна забяспечвае няспынны рух наперад. Менавіта таму для развіцця і ажыццяўлення ініцыятыў маладых, прадастаўлення ім магчымасці ўдзелу ў рэалізацыі сацыяльна значымых праектаў на рэгіянальным узроўні была створана Маладзёжная палата Міёрскага раёна, першае пасяджэнне якой адбылося 11 сакавіка.

 

Создана Молодежная палата Миорского района З дзейнасцю новага аб'яднання, павесткай сустрэчы і гасцямі, якія завіталі на дыялог з ініцыятыўнай моладдзю, прысутных пазнаёміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава.
Заканамерна, што большасць вучняў, якія ўвайшлі ў склад Маладзёжнай палаты, з'яўляюцца членамі "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі". Пра супрацоўніцтва, а таксама асобна пра працу раённага камітэта ГА "БРСМ" паведаміла першы сакратар М.П. Кашкур. Марына Паўлаўна заклікала актывістаў да творчай дзейнасці.
— Мы заўсёды рады выслухаць вашы прапановы і будзем імкнуцца зрабіць наша супрацоўніцтва максімальна прадуктыўным, — гаварыла яна.


Создана Молодежная палата Миорского района Вынікі выбараў Маладзёжнай палаты агучыла метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.В. Сіповіч. Адбыліся яны 27 лютага ў 13 установах адукацыі раёна. У галасаванні прынялі ўдзел 736 школьнікаў. З 39 зарэгістраваных кандыдатаў выбраны 21. Кожны парламенцёр атрымаў ад старшыні райсавета М. М. Баніфатавай пасведчанне члена Маладзёжнай палаты і выступіў з прапановамі. Прадуманасць, глыбіня праграм захаплялі. Вольны час моладзі і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, экалагічнае становішча ў раёне, увага да ветэранаў вайны і інвалідаў, зварот да роднай мовы і пашырэнне яе ўжывання ў маладзёжным асяроддзі, бяздомныя жывёлы і г.д. — да кожнай з праблем агучылі шляхі рашэння. Сваімі выступленнямі вучні пераканалі, што ў аб'яднанне ўвайшлі самыя вартыя і нераўнадушныя прадстаўнікі маладога пакалення.


Создана Молодежная палата Миорского района Старшынёй Маладзёжнай палаты была абрана Елізавета Чарнаок (Міёрская БШ), намеснікам старшыні — Юрый Сіповіч (СШ №3), сакратаром — Вераніка Закрэўская (СШ №2). Адзінагалосна зацвер-джаны рэгламент і план работы на бліжэйшы перыяд.


Напрыканцы пасяджэння перад актывам выступіла дэпутат райсавета А.В. Шамёнак. Яна адзначыла, што ўражана глыбінёй пытанняў, раскрытых у праграмах членаў Маладзёжнай палаты, па-віншавала ўсіх з пачэсным статусам і пажадала плённай працы ў новым рэчышчы.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта