Авторизация
 

Галоўны інжынер

Главный инженер Хлеб заўсёды быў і застаецца адным з асноўных прадуктаў на нашым стале. Нездарма ў кожным вялікім горадзе або раённым цэнтры працуюць хлебазаводы, каб жыхары заўсёды маглі набыць духмяны свежы бохан або салодкую булачку, спечаную ўмелымі рукамі мясцовых працаўнікоў. У мінулым годзе на Міёрскі хлебазавод прыбыло папаўненне — пасаду галоўнага інжынера прадпрыемства заняў выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Павел Сярко.

 

Геаграфія "падарожжаў" хлопца па Беларусі ўражвае: ураджэнец вёскі Асавец Любанскага раёна, што на Міншчыне, атрымаў адукацыю ў Магілёве, практыку праходзіў на Брэстчыне, а размеркаваўся на Міёршчыну. Малады спецыяліст адзначае, што аддаленасць ад дома яго не палохае, тым больш што месца працы выбіраў сам.
— Ва ўніверсітэце харчавання на інжынера-механіка раней вучыўся мой брат, паступаць туды вырашыў і я, бацькі падтрымалі. Цяпер я таксама інжынер, але, у адрозненні ад брата, тэхнолаг, — расказвае Павел. — Калі надышоў час размеркавання, паўстаў выбар: ехаць у Міёры або на Брэстчыну. Дэкан парэкамендаваў першы варыянт, і я захацеў самастойна наведацца на будучае месца працы.


Прапанова хлопца не расчаравала — прадпрыемства аказалася добрым, кіраўніцтва забяспечыла пакоем у інтэрнаце. Спадабаліся і самі Міёры — прыгожыя і дагледжаныя, такія, як апісвалі іх знаёмыя, тым больш, як прызнаецца малады спецыяліст, у вялікі горад яму прынцыпова не хацелася.
За апошнія месяцы Павел абжыўся на новым месцы, пачаў унікаць ва ўсе тонкасці справы. Галоўны інжынер — адказная пасада, нездарма гэтага спецыяліста яшчэ называюць правай рукой кіраў-ніка. Даводзіцца вырашаць шмат пытанняў, звязаных з вытворчасцю, транспартам, будаўніцтвам і г.д. Хапае нюансаў, у якія маладому спецыялісту яшчэ давядзецца паглыбіцца.

 
— Галоўнае, не спяшацца, адказна ставіцца да абавязкаў, бо высокая пасада гэтага патрабуе, — зазначае Павел. — Вельмі прыемна, што заўсёды магу разлічваць на падтрымку калектыву і вопыт сваіх калег.
А яшчэ Павел з'яўляецца студэнтам магістратуры пры універсітэце дзе вучыўся, такім чынам працягвае павышаць адукацыю. Дадому ездзіць рэдка, часцей наведваецца ў госці да брата, які жыве і працуе ў Віцебску. Адзначае, што бацькі даўно прывыклі, што сыны раз'ехаліся далёка.
Заняткаў хапае: акрамя работы і вучобы хлопец актыўна ўдзельнічае ў маладзёжных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў райцэнтры.
— Мне па душы мой выбар: і праца, і горад, у якім я зараз жыву, — прызнаецца Павел. — Спадзяюся, ён стане для мяне родным.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2023
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта