Впереди — полуфинал

Впереди — полуфинал Напрыканцы мінулага года сталі вядомы імёны паўфіналістаў народнага шоу "Я магу!", у лік якіх увайшла і наша зямлячка, вучаніца СШ №3 Юлія Кураш. У тэлешоу трапілі ўмельцы самых розных сфер і накірункаў, а ўзрост удзельнікаў вагаецца ад 3 да 86 год. Нагадаем, што Юля будзе здзіўляць журы майстэрствам хуткагаварэння.

 

Перад тым, як пачнуцца здымкі тэлеперадачы, работнікі тэлеканала "Беларусь 1" прыехалі ў Міёры для таго, каб зняць пра дзяўчыну прэзентацыйную візітоўку, якая раскажа пра кожнага ўдзельніка паўфіналу. Разам з аператарам і карэспандэнтам Юля наведала школу, госці з Мінска сталі сведкамі рэпетыцыі танцавальнага калектыву, удзельніцай якога з'яўляецца канкурсантка, пабывалі ў яе дома і нават прагуляліся па набярэжнай.


Наша таленавітая зямлячка расказала пра сябе, свае мары і захапленні, пра тое, як пачала займацца хуткагаварэннем.
— Камеры я ўжо не баюся, — прызнаецца ў прыватнай гутарцы Юля, — аднак ад хвалявання ўсё роўна нікуды не падзецца, а гэта можа стаць перашкодай пры чытанні. Аднак, думаю, у мяне ўсё атрымаецца.


Зараз дзяўчына чакае запрашэння на здымкі шоу. Канчатковую дату паведамяць пазней, а пакуль яна ўшчыльную працуе над пастаноўкай нумара. Усіх сакрэтаў не раскрывае, аднак падзялілася, што будзе чытаць сваю фірменную хуткагаворку ўласнага сачынення і адзначыла, што ёй ёсць чым здзівіць журы.
Шоу "Я магу!" складаецца з 12 паўфіналаў, 13-ты выпуск стане канчатковым, у ім і будуць падведзены вынікі. Будзем сачыць за развіццём падзей і падтрымліваць Юлю. Думаецца, гэтая дзяўчына зможа паказаць гледачам сапраўдны "клас!".

 

Арына  БАРКОЎСКАЯ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.