Что волнует прежде всего?

У еўрапейскіх краінах сярод моладзі праводзіцца сацыялагічнае даследаванне пад назвай "Еўрабарометр", падобнае было арганізавана і ў нашай краіне. Аналіз яго вынікаў паказаў, што ў маладых беларусаў, як і ў аднагодкаў за мяжой, на першым месцы сярод хвалюючых пытанняў — працаўладкаванне. Са слоў эксперта, гэта важны паказчык, які сведчыць пра нежаданне маладых быць утрыманцамі. Нават 16-гадовыя падлеткі імкнуцца да самастойнасці, не хочуць залежыць ад бацькоў і дзяржаўных дапамог. 

 

На другім месцы ў моладзі Беларусі і краін ЕС — якасная адукацыя. Хлопцы і дзяўчаты разумеюць: каб мець добрую работу, трэба атрымаць глыбокія веды і канкурэнтназдольную прафесію, якая б дазволіла рэалізавацца на сучасным рынку працы. Трэцюю пазіцыю заняло пытанне, звязанае з мабільнасцю, аднак да яе больш схільная еўрапейская моладзь. 
На чацвёртым месцы ў спісе каштоўнасцей — самарэалізацыя. Маладыя беларусы жадаюць бачыць сваё месца ў грамадстве, каб з іх думкамі лічыліся. Далей ідуць сям'я, здароўе і г.д.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.