В объективе Екатерины Пумпур

В объективе Екатерины Пумпур Блукаючы па прасторах сеціва ў пошуку новай інфармацыі для рубрыкі "Групавыя даследаванні", выпадкова натрапіла на суполку "Pumpur Photo, Фотограф Миоры, Новополоцк". Зацікавіла, што яе стваральніцай з'яўляецца міярчанка Кацярына Пумпур. У звароце да падпісчыкаў дзяўчына сціпла адзначае: "Я не прафесійны фатограф, а толькі аматар з велізарным жаданнем вучыцца і дарыць людзям добрыя здымкі".

 

Канечне, не маючы адпаведнай падрыхтоўкі, выносіць прысуд чужым творам складана, застаецца толькі давяраць суб'ектыўнаму адчуванню "падабаецца/не падабаецца". Аднак фотаздымкі Кацярыны "грэюць" вока ўсмешкамі людзей, якія на іх адлюстраваны і асаблівай аўтарскай прысутнасцю, далучэннем майстра да свайго твора. З такім цікавым чалавекам проста нельга не пазнаёміцца бліжэй.


Як адзначалася раней, Кацярына Пумпур ура-джэнка Міёр. Тут яна рабіла першыя крокі і першыя фотаздымкі. Пасля заканчэння СШ №3 атрымала спецыяльнасць эканаміста-менеджара ў Полацкім дзяржаўным універсітэце і засталася працаваць у Наваполацку. З цеплынёй успамінае студэнцкую пару і вельмі радуецца, што не памылілася з выбарам прафесіі, якая зараз прыносіць толькі задавальненне.


Да майстэрства фатаграфіі Кацярыну цягнула заўсёды. Пачыналася ўсё з аматарскіх фота — прагулкі з сяброўкамі, здымкі для сацыяльных сетак ці асабістага архіва. Пазней вучоба ва ўніверсітэце прынесла шмат новых знаёмстваў. Адзін з сяброў быў фатографам, які на ўласным прыкладзе паказаў, што хобі можа стаць нечым большым, і любая мара вартая ўвасаблення.

 

Працяг "МН"  №3.


Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.