"Экономическое право"

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў на паступленне ў 2015 годзе на дзённую форму навучання ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканамічнае права" для далейшага праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў КДК. Выпускнікі згаданай установы атрымліваюць кваліфікацыю юрыста з веданнем эканомікі, ім прысвойваецца спецыяльнае званне лейтэнанта фінансавай міліцыі.

 

Запрашаюцца юнакі, якім у год паступлення спаўняецца 17, прыгодныя па стане здароўя да навучання на факультэце міліцыі. Усе кандыдаты праходзяць абавязковы медыцынскі агляд і прафесійны псіхафізіялагічны адбор. Уступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай (беларускай), замежнай мовах, грамадазнаўстве. Тэрмін навучання — 4 гады.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці па адрасе: г. Віцебск, вул. Праўды, 18 (5 паверх), або па тэлефонах: 42-50-99, 42-69-20. 


А. МАЛЫШАЎ, начальнік  

Наваполацкага МА УДФР КДК РБ
па Віцебскай вобласці.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.