Авторизация
 

Аграрны каледж

Аграрнаму каледжу УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны" споўнілася 105 год. Знаходзіцца ён у пасёлку Лужасна, за 10 кіламетраў ад Віцебска, і з'яўляецца вядучай установай аграрнага профілю Рэспублікі Беларусь.

 

Атрымаць адукацыю тут можна па спецыяльнасцях "Агранамія", "Заатэхнія", "Ветэрынарная медыцына". Таксама даецца магчымасць вывучыцца на кіроўцу колавага трактара катэгорыі "А" і вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі "В". Залічэнне адбываецца без экзаменаў і сертыфікатаў ЦТ.
Матэрыяльную базу аграрнага каледжа складаюць прасторныя кабінеты і лабараторыі, камп'ютарны клас і бібліятэка, чытальная і спартыўная залы, буфет, стадыён, дэндрапарк, тры інтэрнаты.


Ва ўстанове пастаянна арганізуюцца конкурсы, выставы творчых работ, КВЗ, канцэрты, фестываль "Лужаснянская вясна", турзлёт і інш. На базе каледжа працуе філіял "Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і конегадоўлі".
За 105 год тут падрыхтавана больш за 22 тысячы спецыялістаў. Ва ўсе часы іх адрознівала прафесійная кампетэнтнасць, адказнасць за вынікі працы, гатоўнасць да кар’ернага росту. Міёршчына па праве можа ганарыцца сваімі землякамі, якія скончылі аграрны каледж. Гэта Анастасія Касевіч — галоўны ветурач ААТ "Дрыгучы", Паліна Шабан — галоўны ветурач ААТ "Туркова", Алеся Карпава — ветурач ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". У 2013-2014 гаспадаркі раёна папоўнілі маладыя спецыялісты Міхаіл Мерзлякоў — ветурач ААТ "Дрыгучы" і Сяргей Шышкін — галоўны аграном той жа гаспадаркі.


Пры паступленні пасля каледжа ў сельскагаспадарчыя ВНУ выпускнікі здаюць толькі два ўступныя экзамены па профі-льных прадметах, сертыфікаты ЦТ не патрабуюцца.
Размеркаванне адбываецца па заяўках сельгаспрадпрыемстваў вобласці.
В. МАЛЬГІНА, метадыст

Аграрнага каледжа УА ВДАВМ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта