"Твоя жизнь — твой выбор"

"Твоя жизнь — твой выбор" Пад такой назвай у чытальнай зале раённай бібліятэкі ў рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі прайшоў "круглы стол", прысвечаны Дню адмовы ад курэння. Абмяркоўвала набалелую праблему працоўная моладзь Міёршчыны.

 

Каб сустрэча прайшла ў больш нефармальнай абстаноўцы, вядучая Наталля Юр'еўна Калеснік прапанавала гасцям пачаць сустрэчу са знаёмства. Кожны назваў сваё імя і месца працы, пасля чаго бібліятэкар запыталася ў моладзі: чаму людзі пачынаюць курыць? Адказаў прагучала шмат — самасцвярджэнне, даніна модзе, адмоўны бацькоўскі прыклад, дрэнная кампанія і г.д.


Першай разабрацца ў сутнасці праблемы дапамалага псіхолаг Н.Э. Чыркова. Аказваецца, асноўная прычына тоіцца ў самім чалавеку—узяцца за цыгарэту прымушаюць пачуццё ўласнай непаўнацэннасці і няўпэўненасць у сабе. Часта курэнне становіцца сродкам барацьбы са стрэсам, асабліва калі асоба не ўмее вырашаць свае праблемы іншым спосабам.
"Каб пазбегнуць шкодных звычак, кожны павінен цвёрда ўсвядоміць, што цыгарэта — не выйсце, а значыць, трэба шукаць канструктыўныя шляхі, — зазначыла Наталля Эдуардаўна.—Калі б людзі задумваліся над тым, што яны робяць, то толькі вар'яты прадоўжылі б курыць".


"Твоя жизнь — твой выбор" Урач-тэрапеўт, урач аддзялення прафілактыкі Н. Г. Грэцкая расказала пра ўздзеянне тытуню на пэўныя органы і сістэмы арганізма з фізіялагічнага і эстэтычнага боку, уплыў цыгарэт на жанчын і падлеткаў, а таксама спосабы барацьбы з гэтай шкоднай звычкай. Дзякуючы нагляднай прэзентацыі, значную частку якой складалі фотаздымкі, Надзея Генадзьеўна пераконвала, што курэнне — разбуральная сіла для чалавека. Вялікую цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя пра электронныя цыгарэты як сродак кінуць курыць. Паміж удзельнікамі нават узнікла невялікая спрэчка наконт таго, ці з'яўляецца гэтае новаўвядзенне бяспечным для здароўя. Урач запэўніла, што пагроз да-дзеная прылада не прадстаўляе.



"Твоя жизнь — твой выбор" Курэнне — грэх або распушчанасць? Разважала над гэтым пытаннем Т. М. Цыцыліна, загадчыца аддзелам маркетынга ЦБС, памочнік благачыннага Міёрскай акругі па рабоце з моладдзю. Аказваецца, з пункту гледжання хрысціянскай маралі гэта шкодная звычка ўспрымаецца як парушэнне запаведзі "не забі". Свядома беручыся за цыгарэту, чалавек тым самым наносіць шкоду свайму здароўю і прыраўноваецца да самазабойцы. У пацверджанне сваіх слоў Таццяна Міхайлаўна зачытала адпаведныя выказванні вопытных у духоўным жыцці людзей, а таксама звярнула ўвагу прысутных на дыскі і літаратуру, прысвечаныя праблеме курэння.

 

Працяг у "МН" №94.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.