Уметь распоряжаться доходами
gazeta 29-09-2014, 11:09 0 МоладзьУ субботу, 20 верасня, у Міёрскай СШ №2 адбылася алімпіяда па фінансавай граматнасці. Такое выпрабаванне для дзяцей было ў навінку — адпаведны курс у школьную праграму не ўключаны, адказваць даводзілася без папярэдняй падрыхтоўкі, спадзеючыся толькі на ўласную эрудыцыю.
Аднак жадаючых бліснуць ведамі хапала. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" і "ААБ Беларусбанк". Вітала старшакласнікаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Г.Б. Гур'ева, якая адзначыла, што ў самастойным жыцці абавязкова спатрэбіцца ўменне арыентавацца ў фінансавай прасторы. Пажадаўшы лепшых вынікаў, Галіна Барысаўна параіла ўключаць інтуіцыю і смела адказваць на пытанні.
Перад пачаткам алімпіяды ў якасці прыемнага сюрпрызу работнікі ААТ "Белааграпрамбанк" уручылі дзецям паветраныя шары з сімволікай арганізацыі. Прадстаўнік "ААБ Беларусбанк" Людміла Уладзіміраўна Казюронак пазнаёміла з правіламі правядзення, адпаведна якім на выкананне заданняў старшакласнікам адводзілася 45 хвілін. За гэты час яны павінны былі даць адказы на 35 пытанняў у тэставай форме рознай ступені цяжкасці.
Хутка апошнія бланкі былі здадзены. Падвёўшы вынікі, Л.У. Казюронак адзначыла, што эрудыцыі і фінансавым ведам школьнікаў можна толькі парадавацца. У выніку першае месца заняла Алена Мікуліна (СШ №3), якая атрымала дыплом і памятную манету "Беларусбанк-90 год", другое — Сяргей Якімчук (СШ №2), трэцяе — Арнольд Варонька (СШ №2), якім уручаны дыпломы. Арганізатары падзякавалі старшакласнікам за ўдзел і выказалі спадзяванне, што падобная сустрэча не стане апошняй у справе павышэння фінансавай граматнасці.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.