Авторизация
 

Дапамагаюць школьнікі

Помогают школьники Для школьнікаў асенні сезон азнаменаваны не толькі пачаткам навучальнага года. Абавязковым атрыбутам першай вучэбнай чвэрці становіцца шэфская дапамога ў гаспадарках. Гэта добрая магчымасць зарабіць, бо на працу вучні ўладкоўваюцца праз "БРСМ" і, дзякуючы гэтаму, іх заробак не абкладаецца падаткам.

Сёлета восенню на палетках раёна ўжо завіхаюцца 23 атрады, у якія ўваходзяць 515 чалавек. Прымаюць іх пяць гаспадарак: ААТ "Туркова" і "Мікалаёўскі", ВУПКУ "Міёрскі", "Пад'ельцы" і  "Цітова".

Карэспандэнт газеты завітала ў сельгасатрад "Рытм" Туркоўскай СШ, які шчыраваў на бульбяным полі непадалёку ад фермы "Супорніца". З надвор'ем вучням пашанцавала — на вуліцы панавала сапраўднае бабіна лета.

Дабрацца да юных працаўнікоў аказалася няпроста, і прычына не ў адсутнасці пратаптаных праз поле сцежак. Школьнікі рухаліся па барознах з такой хуткасцю, што дагнаць іх аказалася складанай задачай. На поле яны прыехалі паўгазіны таму, але нягледзячы на гэта, амаль палова кузава трактара ўжо была запоўнена бульбай. Бесперапынна з усіх бакоў выкрыквалі нумары: "Першы! Дзявяты! Трынаццаты!" Хлопцы на прыцэпе, ледзь падымалі поўныя вёдры.

— Якія ў вас тут старанныя дзеці! — заўважаем настаўніцы, што пазначае працоўныя дасягненні вучняў.

— І не кажыце, прыемна паглядзець. Ужо другі тыдзень ездзяць, а запалу не губляюць, — адзначае фізік Ала Казіміраўна Лагун.

"Вы на дзяўчат звярніце ўвагу, яны наогул хутчэйшыя за хлопцаў. Напрыклад, наша Ілона Паўлоўская кожна дзень набірае больш за ўсіх бульбы", — заўважае настаўніца нямецкай мовы Алена Васільеўна Батура.

Помогают школьники І сапраўды, некалькі вучаніц вырваліся далёка ўперад. Падыходзім, каб запытацца як ідуць справы. Размову дзяўчаты вядуць, не адрываючыся ад працы.

На пытанне колькі бульбы збіраюць за дзень адказ уразіў: "Бывае, тону сто, а бывае і тону дзвесце". Перашкаджаць доўгай гутаркай неяк нязручна, таму пакідаем працаўнікоў вяршыць  подзвігі на ўборцы ўраджаю.

Тым часам на поле пад'ехаў новы аўтобус са студэнтамі-другакурснікамі машынабудаўнічага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Інжынер па ахове працы Марыя Іосіфаўна Шаўлюга расказвае, што кожную раніцу іх прывозяць з горада, а пасля заканчэння змены адвозяць. Такая практыка — не ў навінку, бо ў гаспадарку ўніверсітэцкая моладзь прыязджае не ўпершыню.

Пакідаем работнікаў на палетках. Школьнікі выбіліся далёка ўперад, студэнтам яшчэ толькі давядзецца стартаваць. Упэўнены, што з такімі памагатымі ўраджай будзе сабраны своечасова.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.  

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта