Авторизация
 

Россып талентаў прыгажунь

Россыпь талантов красавиц Добрай традыцыяй экалагічнага фестывалю "Журавы і журавіны Міёрскага краю" стала конкурсная шоу-праграма "Міс-Журавінка". Атрымаць галоўны тытул—вялікі гонар для яго ўдзельніц, а стаць сведкамі яго заваявання—сапраўднае задавальненне для мясцовых жыхароў і гасцей горада.

Сёлета Паліна Казачонак, Юлія Кураш, Дзіяна Мішчанка, Юлія Ніўчык, Валерыя Фурс, Юлія Трубіла выступілі на конкурснай сцэне. "Міс- Журавінку" сярод іх выбірала журы ў складзе дырэктара прыродаахоўнай установы "Ельня" І.І. Барка, спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.П. Кубарка і І.А. Чарняўскай, дырэктара СШ №2 У.Ч. Кашкура, дырэктара Дзіцячай школы мастацтваў Б.Ч. Чарняўскага, настаўніка харэаграфіі Дзіцячай школы мастацтваў А.Я. Катышавай.

У першым конкурсе "Візітоўка" ўдзельніцы расказалі пра сябе, свае мары, захапленні і любімыя заняткі. Прыгажуні здзівілі не толькі разнастайнасцю памкненняў, але і паэтычнымі талентамі — большасць з іх прэзентавалі сябе вершамі ўласнага сачынення.

Пасля знаёмства з публікай дзяўчаты прадставілі свае асеннія букеты, падрыхтаваныя да аднайменнага этапа.

Тое, што за тытул Міс змагаюцца разумніцы, пацвердзілася ў інтэлектуальным выпрабаванні.

Кашу з сякеры канкурсанткі, мабыць, і не звараць, а вось страву з журавінамі згатуюць лёгка, ды яшчэ і раскажуць пра яе ў арыгінальнай вершаванай форме.

 

У чарговым выпрабаванні рыскрыліся новыя таленты дзяўчат. Юлія Трубіла сыграла для публікі на гітары, Юлія Ніўчык праявіла сябе здольнай танцоркай, Дзіяна Мішчанка парадавала цікавым музычным папуры, выкананым на сінтэзатары. Юля Кураш здзівіла гледачоў хуткім чытаннем скарагаворак уласнага сачынення і танцавальным нумарам. Валерыя Фурс выступіла ў складзе гітарнага трыа, а Паліна Казачонак зачаравала цудоўным вакалам.

 

Апошні конкурс касцюмаў "Святочнае ўбранне" выклікаў сапраўдны фурор сярод гледачоў—такія цікавыя і арыгінальныя ўборы не ўбачыш нават на сусветных  подыумах.

 

Пакуль журы падводзіла вынікі, на сцэне адбылася невялікая ўрачыстасць—начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.С. Тронькін падвёў вынікі конкурсу маладых паэтаў. Пераможцамі сталі: Ірына Радзіхоўская, Аляксей Рачыцкі, Юлія Завадская. Дарэчы, Ірына ў гонар 500-годдзя напісала верш, прысвечаны роднаму гораду, які і прадэкламавала са сцэны.

 

"Таямніцай Міёрскага краю" тытулавана Юлія Трубіла, "Прамяністасць Міёрскага краю"—Валерыя Фурс, "Зачараванне Міёрскага краю"—Юлія Ніўчык, "Статнасць Міёрскага краю"—Дзіяна Мішчанка, "Непаўторнасць Міёрскага краю"—Паліна Казачонак. А "Міс Журавінкай-2014" стала Юлія Кураш. Віншуем дзяўчат з іх прыгожымі перамогамі!


Падрабязней у “МН” №74.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта