Авторизация
 

На “ты” з камп’ютарам і не толькі

На "ты" с компьютером и не только Унутраны свет камп'ютара вядомы Алене Немянёнак ад маленькага правадка да спецыяльных праграм. Яна даўно прывыкла да стэрэатыпных заўваг пра тое, што рамонт і праграмнае забеспячэнне тэхнікі — занятак не жаночы. Для яе зазірнуць у сістэмны блок, знайсці непаладку і прывесці ўсё ў рабочы стан — справа звычайная. Рука майстра разам з сістэмнікамі, маніторамі і прынтарамі здольная "ажывіць" і мабільны тэлефон, і мікрахвалёўку, і тэлевізар. Усяму гэтаму маладога інжынера па радыёэлектроніцы навучылі ў Полацкім дзяржуніверсітэце.

 

— Калі паступала на гэтую спецыяльнасць, не думала, што давядзецца менавіта рамантаваць тэхніку. Лічыла, што будзе ўхіл на праграмнае забеспячэнне, — расказвае Алена. — Аднак ужо з другога курса трымалі ў руках паяльнікі. Займацца рамонтам мне вельмі спадабалася. Цяпер складана ўявіць сябе ў якой-небудзь іншай сферы.

 

Яшчэ зусім свежыя ўспаміны пра вясёлую студэнцкую пару. Дарэчы, у групе з 19 чалавек вучыліся толькі 4 дзяўчыны. Алена адначасова з вучэбнымі дысцыплінамі асвойвала і важную навуку сямейнага жыцця. Замуж за земляка-міярчаніна Дзяніса яна выйшла пасля першага курса, а калі вучылася на другім, у маладой сям'і нарадзіўся сынок Алёша. Ва ўніверсітэце дазволілі вольнае наведванне, таму на завочную форму не пераводзілася. Пэўны час ездзіла на вучобу ў Наваполацк з Міёр…

 

Падрабязней у “МН” №73.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта