Авторизация
 

На рынгу — працоўная моладзь

На ринге — рабочая молодёжь Святкаванне 500-годдзя Міёр распачалося інтэлектуальна. У актавай зале раённага Дома культуры сабраліся прадстаўнікі працоўнай моладзі, якія ў гульнёвым паядынку прадэманстравалі, што ведаюць усё пра родны край і яго багацце. 

                        

Напачатку мерапрыемства ўдзельнікаў і гасцей экалагічнага брэйн-рынга павітаў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў. Ён павіншаваў гараджан з пачаткам святочнага тыдня і пажадаў камандам-удзельніцам поспехаў, гульнёвага азарту і далейшых перамог.

 

На ринге — рабочая молодёжь За тытул самых эрудыраваных спаборнічалі каманды: УАЗ "Міёрская ЦРБ" начале з капітанам Святланай Паўлавай, ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" з Антанінай Катовіч, ВУПКУ "Міёрскі" з Таццянай Гайдзель, зборная РАНС і Міёрскага хлебазавода з Аляксандрам Ліманоўскім, зборная ДУПБП "Міёрская ПМК-55" і ААТ "Міёрскі камбікормавы завод" з Дзмітрыем Кузьмічом і зборная горада Міёры з Аляксандрам Латышкевічам.

 

Вядучыя Марына Кашкур і Ірына Чарняўская нагадалі ўдзельнікам правілы гульні і прадставілі журы…

На ринге — рабочая молодёжь Інтэлектуальныя баталіі праляцелі імгненна, і журы падлічыла балы. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак адзначыла выдатную падрыхтоўку ігракоў і падзякавала ім за ўнёсак у агульную святочную справу. Напачатку самым актыўным гледачам уручылі памятныя сувеніры. Асобныя цёплыя словы адрасавалі адной з вядучых і па сумяшчальніцтве складальніцы пытанняў, настаўніцы біялогіі СШ №2 С.І. Спірыдовіч.

 

На ринге — рабочая молодёжь Лепшым іграком экалагічнага брэйн-рынга названы Аляксандр Ліманоўскі. Трэцяе месца заняла зборная каманда ДУПБП "Міёрская ПМК-55" і ААТ "Міёрскі камбікормавы завод", другое — зборная РАНС і Міёрскага хлебазавода, першае — ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". Віншуем пераможцаў!

 

Падрабязней у “МН” №73.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта