Авторизация
 

Лідар у жыцці і працы

Лидер в жизни и работе
Марыну Паўлаўну Кашкур добра ведаюць як у горадзе, так і ў раёне. Заўсёды ўсмешлівая, актыўная, дзейная, яна адразу звяртае на сябе ўвагу. Многія здзіўляюцца, што такая маладая і прыгожая дзяўчына ў свае гады займае адказную пасаду першага сакратара РК ГА "БРСМ".

 

Нарадзілася яна ў вёсцы Паташня, дзе і закончыла базавую школу. З першага класа дзяўчына ведала, што хоча спяваць. Сям'я падтрымала захапленне дачкі, і бацька два разы на тыдзень вазіў яе ў музычную школу. Таму невыпадкова, што пасля дзявятага класа Марына паступае ў Полацкі педагагічны каледж, каб атрымаць спецыяльнасць настаўніка музыкі. Потым было размеркаванне і праца ў Даўгінаўскай школе, якую сумяшчала з завочным навучаннем у БДПУ імя             М. Танка. Праз тры з паловай гады паступіла прапанова заняць пасаду першага сакратара РК ГА "БРСМ".

 

 — Марына, Вы не баяліся пераключацца на новую дзейнасць?

 

 — Нельга сказаць, што праца ў "БРСМ" была для мяне абсалютна новай. Яшчэ да таго, як стаць сакратаром, я курыравала адпаведную ячэйку ў Дварнасельскай школе, так што пэўны, хоць і невялікі, вопыт мела. Аднак, нягледзячы на гэта, пачынаць заўсёды складана — мяне чакаў вялікі аб'ём работы. Трэба было дасканала вывучыць справу, пазнаёміцца з кіраўніцтвам, наладзіць кантакт з моладдзю. Вельмі значную падтрымку на першых этапах аказаў райвыканкам.

 

 — Як склаліся Вашы адносіны з моладдзю ў далейшым? Ці лёгка далучыць маладых людзей да супрацоўніцтва?

 

 — У курс справы ўвайшла даволі хутка. Паспрыяла тое, што я вельмі кантактны чалавек. Працаваць з маладым пакаленнем няпроста, але цікава. Часцей за ўсё ў наладжванні актыўнага ўзаемадзеяння перашкаджае адлегласць. Наша арганізацыя працуе з усёй моладдзю раёна — як гарадской, так і вясковай. Зразумела, што гараджан мне намнога прасцей сабраць, у той час як да той ці іншай вёскі або аграгарадка яшчэ трэба дабрацца. Аднак і гэтая праблема вырашальная.

 

 — Як ацэньваеце актыўнасць маладога пакалення міярчан? Ці прыходзяць яны да Вас з прапановамі?

 

 — Мне складана адназначна адказаць на гэтае пытанне. Час ад часу моладзь звяртаецца да мяне з ідэямі. Аднак, хацелася б, каб іх колькасць павялічылася.

 

 — Ці ёсць у Вас пастаянныя памочнікі?

 

 — Мае асноўныя памагатыя — гэта, у першую чаргу, сакратары пярвічных арганізацый, таксама значную падтрымку аказваюць намеснікі па ідэалагічнай рабоце і дырэктары школ.

 

 — Марына, па якіх пытаннях да Вас як да першага сакратара звяртаюцца часцей за ўсё?

 

 — Вельмі часта дапамагаю вырашыць арганізацыйныя пытанні. Вопыт у гэтай сферы маю важкі, таму тлумачу маладым людзям, якія просяць дапамогі,  што і як трэба арганізаваць, знаёмлю іх з небходнымі людзьмі, дапамагаю наладзіць кантакты. Шмат зваротаў звязана з  працаўладкаваннем. Жадаючых падзарабіць, асабліва ў летні час, вельмі многа, і толькі наша арганізацыя можа прадаставіць працоўныя месцы непаўналетнім. Атрымліваецца сітуацыя, калі, як кажуць, "попыт перавышае прапанову", і мы актыўна працуем над гэтай праблемай.

 

 — Як ацэньваеце мінулы год з пункту погляду праведзенай работы?

 

 — 2013-ты аказаўся багатым на падзеі, і лепшае гэтаму падцвержанне — вялікая колькасць узнагарод, якія мы атрымалі. Адзначаны дружыннікі, удзельнікі брэйн-рынгу, асабіста я атрымала грамату за работу ў інтэрнэт-прасторы.

У нас шмат планаў і на год бягучы. Да таго ж, мяне чакае вельмі важная падзея — справаздачна-выбарчая канферэнцыя, на якой раскажу пра сваю дзейнасць за тры гады.

 

 — Якімі якасцямі, на Вашу думку, павінен валодаць актывіст БРСМ?

 

 — Самае галоўнае — камунікабельнасць і адказнасць. Ні ў якім разе не кідаць пустых слоў, памятаць, што калі ты нешта паабяцаў — то абавязкова павінен выканаць. Таксама такі чалавек павінен быць актыўным, сучасным, моцным духам, стойкім, і, канешне, мець якасці лідара. У адносінах з людзьмі — лаяльным.

 

 — Марына, а як складаюцца на сённяшні дзень Вашы адносіны з музыкай?

 

 — Ад свайго захаплення я не адмовілася. Пра гэта ведаюць, і час ад часу запрашаюць мяне на канцэртныя праграмы. Па магчымасці стараюся ўдзельнічаць, аднак частыя камандзіроўкі і ўласная занятасць не дазваляюць усюды паспяваць. Калі ёсць час — з задавальненнем  бяру мікрафон у рукі. Здараецца і так, што не толькі вяду мерапрыемства, але і выступаю на ім, пераўтвараючыся ў артыстку.

 

 — Дзякуй Вам за цікавую і змястоўную размову!

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта