Авторизация
 

Мінулагоднія радасці

Усе з нецярпеннем чакаюць новага года — з ім, як праві-ла, звязаны спадзяванні на нешта асаблівае, лепшае. Аднак ці заўсёды год, які адыходзіць, дрэнны? Можа, было чаму парадавацца? Міёрская моладзь расказала нам пра тое, чым добрым запомніўся 2013-ты.

 

Алена Януковіч, 23 гады: Мінулы год я з упэўненасцю магу назваць удалым. Па-першае, я змяніла месца працы, па-другое — з'ездзіла на мора, дзе нарэшце навучылася плаваць, па-трэцяе — атрымала правы і цяпер з'яўляюся паўнавартасным вадзіцелем. Можна сказаць, што за мінулыя дванаццаць месяцаў мне ўдалося ажыццявіць усе задумы.

 

Андрэй Ільніцкі, 24 гады: 2013-ты год стаў для мяне знакавым як у асабістым жыцці, так і ў прафесійным. Самае галоўнае—я стварыў сям'ю, таксама мяне павысілі ў званні — цяпер я старэйшы лейтэнант. Да таго ж, удалося набыць новую машыну. Спадзяюся, што і наступны год стане для мяне такім жа ўдалым.

 

Святлана Гайдзель, 23 гады: Адыходзячы год запомніўся вялікай колькасцю добрых падзей. У мяне нарадзілася пляменніца, і разам са стасусам цёткі я набыла пачэснае званне хроснай маці. Даўно хацелася завесці сабе гадаванца, і ў гэтым годзе мара здзейснілася — у мяне з'явілася кошка Руні. Добрыя змены напаткалі і на рабоце — пачаўся рамонт будынка РДК, дзе я працую.

 

Міраслаў і Юлія Блажэвічы, 25 і 24 гады: Гэты год нельга назваць адметным не таму, што ў ім не хапіла запамінальных падзей. 2013-ты вызначыўся, напэўна, шматлікімі сустрэчамі з сябрамі. Асабліва запомнілася паездка ў Браслаў. Лічым, што кожны год прыносіць штосьці добрае і не зусім, але пра гэта лепш не ўзгадваць.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 382
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 675
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 049
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта