Авторизация
 

Як міярчанка Маскву пакарыла

Как миорчанка Москву покорила
Амаль кожны хоць раз у жыцці прымаў удзел у якіх-небудзь конкурсах ці спаборніцтвах. Многія неаднаразова былі ўдзельнікамі школьных або раённых алімпіяд. Таму ўсе пагадзяцца, што справа гэтая вельмі цяжкая і адказная. Асабліва складана ўявіць адчувані, каму выпала магчымасць паўдзельнічаць у міжнародных конкурсах.

 

Нядаўна з чатырохдзённай паездкі ў Маскву вярнулася ўдзельніца ІІ Міжнароднага Пушкінскага конкурсу дзіцячай творчасці "Мы народжаны для натхнення...", вучаніца 8 класа СШ №3 Крысціна Пятроўская. Яна і падзялілася сваімі ўражаннямі.

 

Крысціна, як ты даведалася пра конкурс?

— Пра яго мне расказала настаўніца рускай мовы і літаратуры, а заадно і мой класны кіраўнік Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская. Яна прапанавала паспрабаваць свае сілы. Разам са мной удзел прыняла і мая аднакласніца, аднак, на жаль, яе работа ў фінал не трапіла. Конкурс праходзіў у трох намінацыях: "Выканаўчае майстэрства", "Выяўленчае мастацтва" і "Пушкінскае літаратуразнаўства". Я пісала сачыненне ў секцыі літаратуразнаўства.

 

Як выбірала тэму? 

— Некалькі на выбар мне прапанавала Ларыса Генрыхаўна. Я даследавала тэму "Пушкін і дзеці" — яна здалася мне самай цікавай і распрацаванай менш за астатнія

Казкі Пушкіна, якія мы усе зараз лічым дзіцячымі, паэт на самай справе пісаў для дарослых, таму асабліва цікава прасачыць асаблівасці змянення ўспрыняцця гэтых твораў. Вельмі важна, што ў наш час знаёмства з творчасцю вялікага класіка пачынаецца менавіта з яго казак.

 

Ці даводзілася табе раней пісаць даследчыя працы?

— Я пісала раней сачыненні, але творы такой тэматыкі ствараць яшчэ не даводзілася. Конкурс, дарэчы, асаблівага хвалявання не выклікаў, бо ў падобных мерапрыемствах удзельнічала і раней. Вельмі хацелася выйграць і не падвесці свайго кіраўніка.

 

Ці памятаеш момант, калі даведалася, што стала прызёрам?

— Так. Я была дома. Патэлефанавала Ларыса Генрыхаўна. Яна сказала, каб я хутчэй звязалася з маці, бо трэба тэрмінова афармляць дакументы на паездку. Так што доўга радавацца не было часу (смяецца).

 

Крысціна, як ты дабіралася ў Маскву?

— У Віцебску сустрэлася са сваёй суправаджаючай — дырэктарам гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна Людмілай Васільеўнай Сомавай. Разам з ёй і паехала ў расійскую сталіцу. Там нас сустрэлі і размясцілі ў гатэлі. Мой нумар быў на 21-м паверсе насупраць Усерасійскага Выставачнага цэнтра. З акна адкрываўся надзвычай прыгожы від.

 

Як праводзіла час у сталіцы?

— У першы дзень засяляліся, таму ніякіх мерапрыемстваў не было. Нам далі вольны час, і ўсе крыху пагулялі па Маскве. Вечарам абмяркоўвалі далейшую праграму.

Кожны дзень мы прымалі ўдзел у экскурсіях — аб'ездзілі ледзь не ўсю Маскву.

Аднак асаблівай падзеяй стала ўзнагароджванне, якое праводзілася ў будынку Урада Масквы. Дарэчы, не абыйшлося без казусаў — мой дыплом пераблыталі з дыпломам хлопчыка са Швецыі Андрэаса. Было смешна, калі адзін з прысутных стаў мне шаптаць: "Памяняйцеся!"

 

Потым канкурсанты паехалі ў адну з маскоўскіх школ, дзе адбылася прэзентацыя работ. Было вельмі цікава паглядзець на чужыя праекты і запазычыць нешта для сябе. Я даведалася шмат новага. Напрыклад, у хлопчыка са Швецыі праца была прысвечана памылкам перакладчыкаў. Ён расказаў нам, што ў яго краіне вершы непапулярныя, вельмі рэдка нехта вучыць іх на памяць. Таму многія не знаёмы не толькі з творчасцю А. С. Пушкіна, але не ведаюць нават сваіх паэтаў.

 

— Удзельнікі якіх краін трапілі ў фінал?

— Там былі канкурсанты з Сербіі, Балгарыі, Казахстана, Кыргызстана, Швецыі, Германіі, Украіны і іншых краін. З Беларусі прыехалі чатыры дзяўчынкі: тры магіляўчанкі і я.

 

Ці пасябравала ты з гасцямі з замежжа?

— Канешне, мы абмяняліся кантактамі, перапісваемся ў сацыяльных сетках. Мае новыя знаёмыя аказаліся вельмі цікавымі людзьмі: многія з іх валодаюць не адной, а некалькімі замежнымі мовамі, таму мы добра разумеем адзін аднаго. Вечарамі заўсёды збіраліся разам і ў што-небудзь гулялі. Дзяўчынка Аліка з Кыргызстана частавала нас нацыянальнымі стравамі.

І ці спадабаўся пачастунак?

— Не вельмі. Прывычныя дранікі куды смачнейшыя.

 

Крысціна, а што больш за ўсё запомнілася табе ў Маскве?

— Вельмі ўразілі сталінскія высоткі і Стары Арбат. Цікавай была экскурсія ў адзін з музеяў: там мы пераапраналіся ў рускія нацыянальныя касцюмы і ўдзельнічалі ў абрадах, а потым частаваліся блінамі. Успамінаецца смешны момант: на пешаходным пераходзе ля Макдональдса нехта прыклеіў на дарожны знак постаць тоўстага чалавека — нібыта папярэджваў, якія людзі адтуль выходзяць.

 

Ты хацела б паўдзельнічаць у конкурсе яшчэ раз?

— Так, бо нягледзячы на тое, што да яго я рыхтавалася ўвесь жнівень, гэтыя чатыры дні ў Маскве былі таго вартыя.

Поспехаў табе!


Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта