Авторизация
 

Мастак з душой паэта

Художник с душой поэта
Кажуць, што Бог дае кожнаму чалавеку столькі выпрабаванняў, колькі той зможа вытрымаць. Аляксандру Рынкевічу іх выпала больш, чым кожны мог бы сабе ўявіць: юнак на ўласным вопыце зведаў, што такое анкалагічнае захворванне. Аднак Асоба на тое і Асоба, што не ламаецца пад гнётам перашкод, а, наадварот, загартоўваецца і становіцца моцнай і нязломнай.

 

Саша вельмі цікавы і творчы чалавек, яго інтарэсы бязмежныя: ён мастак, паэт, скульптар, калекцыянер, і не пазнаёміцца з такім чалавекам было б недапушчальнай памылкай.

 

 

 

 

Сон, увасоблены ў рэальнасць


— Лепкай я пачаў займацца выпадкова, — расказвае Аляксандр. — Проста аднойчы ў краме патрапіўся на вочы пластылін і нібыта нешта падштурхнула паспрабаваць што-небудзь вылепіць. Пазней убачыў у сне касцёл і вельмі захацеў зрабіць аналагічны.

Художник с душой поэта
Так, складаючы з пластыліну цаглінку за цаглінкай, недзе за год ён "пабудаваў" запамінальны па ўні-кальнасці і складанасці макет. Адметна, што сваё тварэнне хлопец упрыгожыў падсветкай, дзякуючы якой уся канструкцыя свеціцца знутры. Па памерах яна не большая, чым паўцагліны.

 


— У мяне часта пытаюцца: "А чаму ты зляпіў менавіта Міёрскі касцёл?" Стаміўся ўсім тлумачыць, што макет зроблены цалкам на аснове маіх уяўленняў, хоць і падобны ў нечым да Міёрскай святыні. Усе свае эскізы я прыдумваю сам. Зараз вось збіраюся вылепіць царкву.

Ажыццяўленне задум цалкам залежыць ад натхнення. Так, напрыклад, касцёл я рабіў год, а калі палічыць  дні, у якія непасрэдна займаўся толькі макетам, то на працу затраціў недзе каля трох месяцаў.

Дарэчы, свой твор Саша падарыў музею трэцяй школы.

 

 

 

Шляхам паэта і мастака...

 
Художник с душой поэта
У мастацкую школу Аляксандр Рынкевіч пачынаў хадзіць тры разы, аднак так ніводнага разу да канца і не давучыўся. Жаданне маляваць не пакідала. У сваіх памкненнях сябе не абмяжоўваў. Маляваў, калі ў гэтым была патрэба, і не важна, што пад рукой — гуаш, акварэль ці алоўкі.

     — Такая цяга перадалася ад бацькі. Ён у мяне хоць і не мастак, аднак таксама любіць і ўмее маляваць. Карціны пішу толькі калі сапраўды ўзнікае жаданне. Калі ляжаў у бальніцы, пазнаёміўся з мастаком. Ён даваў мне карысныя парады, якія потым не раз выкарыстаў.

 

Вершы Саша таксама пачаў пісаць у бальнічных сценах. Пацыентам прапаноўвалася заняцца якой-небудзь творчай дзейнасцю. Вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці паэта. Пазней у двух зборніках з твораў дзяцей, якія знаходзіліся на лячэнні ў анкагематалагічнай клініцы, выйшлі яго вершы —  "Горад наш родны", напісаны ў сааўтарстве з сябрам Міхаілам Кісялеўскім і верш "Вера ў сябе". Так пачынаючы аўтар стаў членам дзіцячага літаратурна-творчага аб'яднання  "Дрэва жыцця".

— Зараз я таксама пішу, але толькі песні. Музыку і словы прыдумваем разам з сябрам. Знаёмым падабаецца, пакуль што крытычных выказванняў у свой адрас не чулі.

На пытанне, пра што песні, хлопец з усмешкай адказвае: "Ну канешне ж пра каханне".

 

А патэфон застаўся...

 

Не так даўно ў Сашы з'явілася і цяга да калекцыянавання: ён сам знаходзіць і рэстаўрыруе старыя рэчы, асабліва шмат у яго экспанатаў нямецкага паходжання.

— Адшукаць штосьці для калекцыі не праблема. Сябры расказваюць пра маё захапленне знаёмым, тыя — сваім знаёмым. Да  таго ж, пошуку вельмі спрыяе інтэрнэт.

Самы значны набытак за апошні час — англійскі патэфон часоў Першай сусветнай вайны.

 

— З патэфонам увогуле атрымалася цікавая гісторыя. Купіў я яго праз знаёмага. Крыху пазней пазнаёміўся з дзяўчынай, і аказалася, што гэты патэфон доўгі час быў у іх сям'і! Дагэтуль падтрымліваем сяброўскія адносіны, а патэфон застаўся добрым напамінам.

Хачу пачысціць яго і знайсці ў інтэрнэце пласцінкі — тады можна будзе нават музыку слухаць,—падзяліўся планамі Аляксандр.

Такая цікавасць да нямецкіх рэчаў невыпадковая.

 

— Мне зрабілі трансплантацыю, донарам стаў немец. Недзе праз год-паўтара ў мяне з'явілася моцная цікавасць да ўсяго нямецкага — іх укладу жыцця, культуры, быту. Пачаў калекцыянаваць нямецкія рэчы. Так што ў многім маё захапленне мае вось такую невытлумачальную прычыну.

 

Акрамя ўсяго вышэйназванага, Саша — аматар рыбнай лоўлі, да якой яго з маленства прывучыў бацька. Жартуе, што памятае сябе рыбаком ледзь не з часоў дзіцячага садка.

У наступным годзе хлопец плануе стаць вучнем іканапіснай школы пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры.

Вельмі слушна пра Аляксандра напісала ў сваім прысвячэнні да яго верша "Вера ў сябе" педагог-псіхолаг Ларыса Кузікава: "ён вельмі захоплены малады чалавек, і, дзе б ён ні праяўляў свае магчымасці — усё атрымліваецца "на выдатна".

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта