Авторизация
 

Ваенна-палявыя зборы

На базе Дзісенскай СШ праводзіліся вучэбныя ваенна-палявыя зборы. Згодна з праграмай па дапрызыўной падрыхтоўцы і загадам райваенкама мерапрыемства праводзілася з удзелам юнакоў-дзесяцікласнікаў, якіх налічвалася больш васьмідзесяці.

 

Напачатку сфарміравалі тры ўзводы і ў кожным па тры аддзяленні на чале з камандзірамі. Вучэбна-выхаваўчым працэсам кіравалі настаўнікі.

Лад жыцця нагадваў салдацкі: дакладны расклад дня, сутачны нарад, уборка памяшканняў, ранішняя зарадка. Да абеда праходзілі вучэбныя трэніроўкі, якія мелі практычны накірунак: страявая, агнявая, тактычная і фізічная падрыхтоўкі, вывучэнне Статута Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Заняткі праходзілі вельмі насычана.

 

Раней такія мерапрыемствы праводзіліся асобна па школах, а значнай масавасцю зборы адзначыліся ўпершыню за апошніх 20 гадоў.

Узровень фізічнай падрыхтоўкі ўдзельнікі мерапрыемства  паказалі дастаткова нізкі, а ў большай ступені гэта тычылася гарадскіх хлопцаў, у сельскіх юнакоў ён значна вышэйшы.

 

— З чым гэта звязана? — пытаюся ў настаўніка па пачатковай дапрызыўной падрыхтоўцы з СШ №2 Леаніда Леанідавіча Мятлы.

— Хлопцы з сельскай мясцовасці прывучаны працаваць на зямлі, займаюцца гаспадаркай. Невыпадкова, што па зводцы, якая вялася на працягу ўсяго часу правядзення ваенна-палявых збораў, перамаглі юнакі з сельскіх школ.

 

У перадапошні дзень заняткаў праводзіліся залікі па ўсіх раздзелах. Асабліва ўдаваліся хлопцам страявы агляд і спаборніцтва па летнім біятлоне. Адбываліся спаборніцтвы і паміж узводамі. Па агульных выніках перамог першы ўзвод, у склад якога ўваходзілі юнакі з СШ №1 і №2. У другім выступалі старшакласнікі СШ №3, яны на другой прыступцы. Трэці прадстаўлялі хлопцы з сельскіх школ і Дзісенскай, у іх адпаведна трэцяе месца.

 

Спаборніцтвы праводзіліся па афармленні баявых лісткоў, летнім біятлоне, страявым аглядзе, фізічнай падрыхтоўцы. Пры агульнай перамозе першага ўзвода за іх "на галаву" лепш выступіў трэці па фізпадрыхтоўцы. Штовечар ладзіліся вячэрнія прагулкі з песнямі.

 

— Як аказалася, — усміхаецца Леанід Леанідавіч, — усе вучні добра ўмеюць спяваць. Дзісна ажывала!

Па аднаму дню правялі ў воінскай часці ў Фарынаве Полацкага і на пагранзаставе Плюсы Браслаўскага раёнаў. Юнакі там пазнаёміліся з баявой тэхнікай, бытам ваенных, убачылі на свае вочы, як зладжана праходзіць служба. Для некаторых удзельнікаў ваенна-палявыя зборы падаліся складанымі, іншыя выказваліся, што іх можна было зрабіць яшчэ больш строгімі, але ў цэлым і хлопцы, і іх бацькі задаволены. Карысць і навыкі — відавочныя.

 

Юнакі на зборах атрымлівалі паціразовае харчаванне. Па вечарах ім паказвалі фільмы на ваенную тэматыку. За гэта ўдзячнасць калектыву раённай кінафікацыі. Курыравалі і дапамагалі ў арганізацыі ваенна-палявых мерапрыемстваў начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба і інспектар аддзела адукацыі Ларыса Вячаславаўна Малецкая. Ад удзельнікаў збораў ім — вялікая падзяка.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта