Авторизация
 

“Наша моладзь — самая лепшая!”

 30 чэрвеня — Дзень моладзі

 

"Наша молодежь — самая лучшая!"
Сцвярджае першы сакратар РК ГА "БРСМ"  Марына Кашкур, з якой сустрэліся напярэдадні свята моладзі і пагутарылі пра тое, чым вызначаюцца цяперашнія маладыя людзі Міёршчыны, і як імкнецца разнастаіць іх жыццё маладзёжная арганізацыя.

 

— Сваю работу праводзім па наступных напрамках, — расказвае маладзёжны лідар раёна,—грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, арганізацыя другаснай занятасці, культурная і спартыўная дзейнасць, валанцёрскі рух, работа ў інтэрнэт-прасторы і СМІ. Кожны з іх напоўнены рознымі мерапрыемствамі, многія з якіх сталі традыцыйнымі. Падчас акцыі "Моладзь-ветэранам" дапамагаем з нарыхтоўкай і ўборкай сельгаспрадукцыі ўдзельнікам вайны і працы, састарэлым людзям, інвалідам. Да Дня Канстытуцыі прымеркавана мерапрыемства "Мы — грамадзяне Беларусі", калі ва ўрачыстай абстаноўцы юнакам і дзяўчатам уручаюць пашпарты. Чаргуюцца паміж сабой конкурсы "Школьны марафон" і "Лідар — новае пакаленне" на лепшую школьную пярвічку і яе кіраўніка. Дарэчы, сёлета пярвічка Перабродскай школы заняла трэцяе месца на рэгіянальным этапе конкурсу. Папулярныя турыстычныя злёты, інтэлектуальны конкурс "Брэйн-рынг", у якім актыўны ўдзел прымае і гарадская, і сельская моладзь, раённы конкурс маладых аўтааматараў. Развіваецца валанцёрскі рух "Добрае сэрца" — для выхаванцаў дзісенскага дзіцячага сацыяльнага прытулка збіралі цацкі, канцтавары і іншыя рэчы падчас акцыі "Цуды на Каляды", салодкія падарункі штогод рыхтуем для дзяцей-інвалідаў. Гэты пералік можна весці яшчэ доўга. Ёсць у нас свая група "Вконтакте", дзе абменьваемся думкамі, ідэямі, абмяркоўваем планы.

 

Якімі справамі занятыя цяпер? 

 

— Ідзе фарміраванне студатрадаў, што будуць працаваць у сельгасарганізацыях раёна. У мінулым годзе дзейнічаў 31 такі атрад, куды ўваходзілі вучні школ. Для моладзі гэта добрая магчымасць зарабіць грошы і атрымаць працоўныя навыкі. Вельмі ўдзячна кіраўнікам гаспадарак раёна. Увогуле трэба сказаць, што з упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама, многімі арганізацыямі і прадпрыемствамі склаліся добрыя ўзаемаадносіны. Гэта важна, таму што толькі праз актыўнае супрацоўніцтва мы можам увасобіць у жыццё нашы планы і ідэі.

Яшчэ зараз праходзіць акцыя па зборы другаснай сыравіны "Чысты горад пачынаецца з цябе", у якой могуць прымаць удзел вучні ўсіх школ. Хацелася б, каб больш актыўна ўдзельнічалі ў праекце "Сто ідэй для Беларусі".

 

Моладзь з якіх арганізацый зарэкамендавала сябе адказнай і актыўнай?

 

— Лёгка працаваць з пярвічкай лясгаса, яна ў нас адна з самых шматлікіх. Хоць і маленькія па складзе, але актыўна прымаюць удзел у конкурсах і мерапрыемствах пярвічкі вузлоў паштовай і электрасувязі. Яшчэ трэба адзначыць РАНС, ЦРБ, ПМК і хлебазавод. Што да сельгасарганізацый, тут актыўнічаюць ААТ "Чэрасы" і ВУПКУ "Міёрскі".

 

Калі намаляваць славесны партрэт нашай моладзі, якім ён атрымаецца?

 

— У цяперашняй моладзі шмат магчымасцяў для самарэалізацыі. Кожны займаецца тым, што яму цікава і да чаго ляжыць душа. Маладых людзей часам крытыкуюць за тое, што іх погляды на жыццё не супадаюць з пазіцыяй старэйшых пакаленняў. Аднак, на маю думку, гэта не заўсёды справядліва. Час ідзе, штосьці змяняецца і з'яўляюцца новыя жыццёвыя арыенціры. Нязменнай застаецца толькі ісціна пра тое, што ўсё залежыць ад чалавека. Лічу, што наша моладзь таленавітая і энергічная, трэба толькі ўмець скіраваць яе запал у правільнае рэчышча.

 

Якімі будуць пажаданні да свята?

 

— Юнацтва і маладосць — гэта не толькі самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека, але і асаблівы стан душы. Самыя смелыя крокі мы ажыццяўляем у маладосці. Шчыра жадаю нашай моладзі бадзёрасці духу, аптымізму і веры ў сябе! Любіце жыццё, імкніцеся да новых перамог і здзяйсненняў! Са святам, маладыя жыхары Міёршчыны!

 

Гутарыла Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта