Авторизация
 

Веру ў дабрыню

Верю в доброту
"Калі ты здольны бачыць прыгожае, то толькі таму, што носіш прыгожае ўнутры сябе. Бо свет падобны да люстэрка, у якім кожны бачыць сваё ўласнае адлюстраванне". Гэтыя словы сучаснага бразільскага пісьменніка Паўла Коэльа вельмі падыходзяць Машы Вішнёвай, дзяўчыне з прывабнай знешнасцю, светлымі думкамі і чыстай адкрытай душой. У свае сямнаццаць яна зразумела важныя ісціны пра тое, што да чалавека ўсё вяртаецца бумерангам, што трэба цаніць цяперашні момант і ўмець радавацца за іншых.

 

Прыйсці да такіх высноў дапамаглі асабістыя перажыванні, назіранні за рознымі жыццёвымі сітуацыямі і кнігі, якія даюць магчымасць задумацца.

—Люблю пафіласофстваваць, паразважаць, — усміхаючыся гаворыць Маша і сціпла пытаецца: — Спадзяюся, я Вас не стаміла?

Размаўлялі мы, сапраўды, даволі доўга, толькі ў кампаніі з прыемным субяседнікам час заўсёды пралятае непрыкметна. Машу цікава слухаць, уражваюць яе адкрытасць і шчырасць, свой погляд на свет. Яна ўпэўнена ў тым, што ў першую чаргу чалавеку трэба клапаціцца пра сваю душу, а не кідацца ў бяздумную пагоню за матэрыяльным дабрабытам, здрадзіўшы пры гэтым каханым, родным і сябрам. Лічыць, што не трэба плаціць той жа манетай у адказ на грубасць і жорсткасць.

—Калі мяне пакрыўдзілі, помсціць не буду. Проста не ўмею гэтага рабіць. Але вельмі перажываю з-за розных непрыемных сітуцый, якія здараюцца ў адносінах з людзьмі,—расказвае Маша.

 

Яе перажыванні і думкі знаходзяць адлюстраванне ў вершах. Крыніца паэтычнай творчасці для дзяўчыны — навакольны свет. Размовы з цікавымі людзьмі, прыгажосць і непаўторнасць прыроды, прагулкі з верным кокер-спаніэлем Чапай, фотаздымкі ўсходаў і захадаў, музыка і фільмы з любімай актрысай Одры Хёпберн напаўняюць душу светлымі і добрымі пачуццямі.

— Як здорава назіраць як садзіцца ці заходзіць сонца, — дзеліцца ўражаннямі Маша, паказваючы пры гэтым прыгожыя фота на мабільным тэлефоне. — Яны заўсёды розныя. Мне здаецца, што колькі існуе Зямля, ні адзін усход і ні адзін захад не паўтараліся.

 

Дзяўчына вельмі любіць цёплае сонечнае надвор'е. Ды і сама яна, бы сонейка, сагравае сваёй пазітыўнай энергетыкай і дабрынёй. Той, хто бачыў выступленні Машы на сцэне Дома культуры, павінен з гэтым пагадзіцца. Спявае яна з таго часу, як размаўляць навучылася, а ў РДК дзяўчыну прывяла сяброўка. Першую ролю ў спектаклі — прынцэсу з "Брэменскіх музыкантаў" — сыграла ў дзявятым класе. З тае пары канцэрты і тэатралізаваныя пастаноўкі сталі неад'емнай часткай жыцця вучаніцы СШ №2. Хапала часу і на рэпетыцыі, і на вучобу.

Сёлета Маша — выпускніца Міёрскай СШ №2. Сярэдні бал атэстата 8,9. Вырашыла паспрабаваць паступіць на факультэт журналістыкі ў БДУ.

— Крыху шкада развітвацца са сваімі роднымі, з Домам культуры, — гаворыць яна. — У нас, у Міёрах, так ціха і спакойна.

 

Новая старонка разгортваецца ў жыцці ўчарашняй школьніцы і будучай студэнткі. У самастойнае жыццё Маша бярэ з сабой веру ў дабрыню і справядлівасць, свае шчырасць і спагадлівасць, і мару глыбей пазнаць свет праз падарожжы.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта