Авторизация
 

З прыродай бліжэй пазнаёміцца

С природой поближе познакомиться У дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі ствараецца экалагічны музей. Адкрыць яго плануецца ў пачатку наступнага навучальнага года. Цяпер ідзе афармленне памяшкання і збор экспанатаў.

 

—   Тут у нас будзе зона зялёных кветак, тут размесціцца экспазіцыя птушак, — праводзіць экскурсію па будучым музеі дырэктар філіяла Вольга Аляксандраўна Смаршчок.

Ва ўтульным пакоі, які ў ясныя дні шчодра асыпаюць сонечныя промні, частка экспанатаў ужо заняла свае месцы. Уладкаваўся на галіне цецярук, прымасцілася на дрэве вавёрка, выраслі апенькі на пяньку. Побач са штучнымі звярамі і птушкамі зацвітуць жывыя кветкі. Амаль гатовы лазовы куточак.

 

— Будзе ў музеі своеасаблівая зона адпачынку, — дзеліцца планамі Вольга Аляксандраўна. — Згадзіцеся, прыемна прысесці на канапу ля каміна і палюбавацца прыродай, што цябе акружае. Прыгожа і арыгінальна аформіць памяшканне — гэта адна задача. Другая — сабраць як мага больш нагляднага матэрыялу і адпаведнай літаратуры. Усё гэта павінна быць цікавым для дзяцей, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да прыроды.

 

С природой поближе познакомиться Афармленнем музея займаюцца самі работнікі ўстановы. Многае тут зроблена рукамі Уладзіміра Дзмітрыевіча Расанца, які вядзе гурток разьбы па дрэве, і рабочага Уладзіміра Віктаравіча Мараза.

Ёсць і спонсарская падтрымка. Будаўнічымі матэрыяламі забяспечвае ААТ "БАРАЙ-камень", з фарбай дапамог Дзісенскі лясгас, тканіну прадаставіў Міёрскі КБА.

 

— Мы вельмі ўдзячны нашым спонсарам за падтрымку і дапамогу, — гаворыць В. А. Смаршчок.—Будзем вельмі рады, калі хтосьці яшчэ адгукнецца на просьбу пасадзейнічаць у стварэнні музея і ўвогуле ў забеспячэнні ўстановы патрэбнымі матэрыяламі.

Разам з экалагічным музеем у дзісенскім цэнтры дзяцей і моладзі плануюць адкрыць камп'ютарны клас. Дарэчы, за адпаведную плату папрацаваць за камп'ютарамі можна будзе дарослым. Ёсць ідэя аформіць выставачную залу дзіцячых работ, якіх сабралася ўжо даволі шмат. Цяпер зробленыя з розных матэрыялаў карціны, пано, цацкі, сувеніры і кветкі ўпрыгожваюць пакоі для заняткаў. Некаторыя з іх хутка перамесцяцца ў экалагічны музей.

На здымках: 1. Адна з экспазіцый будучага музея — лазовы куточак.

2. Некаторыя экспанаты ўжо занялі свае месцы.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта