Авторизация
 

Ім — служыць

Им — служить Што 8 мая — асабліва цудоўны дзень па многіх прычынах, напомніла прызыўнікам, што сабраліся ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў, намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава.

 

Наперадзе вялікае свята — сімвал мужнасці і доблесці народа. Такімі ж стойкімі і мужнымі павінны стаць у арміі нашы юнакі. Марыя Мікалаеўна пажадала хлопцам навучыцца добра берагчы цяперашні нетрывалы мір, часцей пісаць дадому маці і каханым дзяўчатам, памятаць пра гераізм дзядоў і бацькоў і набыць надзейных сяброў-саслужыўцаў.

 

Затым прызыўнікоў віталі самадзейныя артысты, а вядучая запрасіла добраахвотнікаў прыняць удзел у праграме "Адзін дзень у арміі". Будучыя пагранічнікі, дэсантнік, сувязіст і нават спецыяліст радыёэлектроннай барацьбы памераліся сіламі ў розных конкурсах. Пераможцаў вызначыць было не так проста, з перавагай толькі ў адзін бал ім стаў Віталь Ліхін з Пад'ельцаў, у недалёкім будучым воін-сувязіст.

 

Раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак нагадаў, што ва ўсіх прызыўнікоў сярод блізкіх людзей былі салдаты, а самі яны апрануць ваенную форму 14 мая, каб прыступіць да выканання ганаровай місіі па абароне Айчыны. У арміі асабліва патрэбны ўзаемавыручка, сумленнасць, прыстойнасць. З імі служба пакіне толькі яркія ўражанні і мноства надзейных сяброў. Райваенкам пажадаў прызыўнікам хутчэй навучыцца падпарадкоўвацца камандзірам з тым, каб навучыцца камандваць самім, асвоіць новую зброю і смела пераадольваць цяжкасці службы.

Вельмі дарэчы пасля такіх слоў была песня ў выкананні юнай артысткі, у якой не раз паўтараліся радкі "Я буду чакаць цябе, каханы мой…"

 

Пра новы адказны этап у жыцці юнакоў гаварыла першы сакратар райкама ГА БРСМ М. П. Кашкур. Яна пажадала юнакам усё паспяваць і вярнуцца моцнымі і дужымі.

Дапаўненнем да такіх слоў сталі відэаролікі з рэкламай службы ў арміі. А дзеянне на сцэне прадоўжылі вучні СШ №3 з эмацыянальнай літаратурна-музычнай кампазіцыяй аб мінулай вайне.

 

Маці аднаго з воінаў Г. А. Макеева пажадала прызыўнікам напаткаць выдатных бацькоў-камандзіраў, не хавацца за спінамі іншых у час нялёгкай службы. "Мы, маці, — гаварыла Галіна Аляксандраўна, — будзем служыць разам з вамі ўсе 24 гадзіны ў суткі". Паабяцаў не падвесці чаканні родных людзей і землякоў, верна служыць Радзіме адзін з прызыўнікоў — Яўген Савіцкі.

Злёт прызыўнікоў раёна закончыўся пад аптымістычныя словы песні пра вернае каханне.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта