Афіцэрская служба — гэта магчымасць знайсці для сябе дастойную прафесію. Адначасова вы выбіраеце высакаякасную бясплатную вышэйшую адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на час вучобы, гарантаванае працаўладкаванне пасля яе заканчэння, дастойную аплату працы, сацыяльныя гарантыі і прафесійную кар'еру. Сёлета прыём кандыдатаў будзе ажыццяўляцца ва ўстановы адукацыі нашай рэспублікі і ваенна-навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі. Рыхтуе афіцэраў для Узброеных Сіл таксама Акадэмія МУС РБ.
Курсантам выплачваецца стыпендыя,на 3-5 курсах яны жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі "В" ці "ВС" з наступным атрыманнем правоў на кіраванне транспартным сродкам. Двойчы за год (зімой і летам) маюць канікулы адпаведна ў 14 і 30 сутак. Тэрмін вучобы ад 4 да 5 гадоў.
Выпускнікі, якія маюць схільнасць да навуковай дзейнасці, могуць паступіць у магістратуру і ад'юнктуру. Навучанне праводзіцца толькі па дзённай форме за кошт бюджэту. Выпускнікам прысвайваецца воінскае званне "лейтэнант" і выдаецца дыплом агульнадзяржаўнага ўзору.
Больш падрабязную інфармацыю атрымаеце ў райваенкамаце ў групе прызыву на ваенную службу (кабінет №2) ці па тэл. 4-10-59.
А. АКІМАЎ,
начальнік групы
прызыву на ваенную
службу райваенкамата.