Авторизация
 

І зноў у бой

И снова в бой Паспрабаваць свае сілы на першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання 15 і 16 снежня змог кожны жадаючы выпускнік раёна. СШ №2 у райцэнтры за два выхадныя дні прыняла каля 110 будучых абітурыентаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Святлана Леанідаўна Пальчэх адзначыла, што найбольшай папулярнасцю, увогуле, як і заўсёды, карысталіся беларуская і руская мовы, а на геаграфіі, замежных мовах і гісторыі аўдыторыя была не вельмі запоўнена.

Арганізацыяй і правядзеннем тэсціравання займаўся Генадзь Іванавіч Маскалёў—намеснік дэкана завочнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педуніверсітэта. Ён падкрэсліў, што самы наплыў маладых людзей быў у суботу, калі прыйшло больш за 60 чалавек.

 

И снова в бой Два гады таму сам удзельнічаў у адным з этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання і не скажу, што ўсё было проста. Кожны прадмет па-свойму цікавы і патрабуе асаблівага падыходу. А што кажуць пра складанасці і змест тэстаў сёлетнія выпускнікі?

Вольга Батура, Перабродская СШ: “Першы раз удзельнічаю ў рэпетыцыйным тэсціраванні, таму для мяне ўсё было вельмі цікава. Навучылася запаўняць бланкі, хаця, лічыла, што ў гэтым плане будуць праблемы. Тэсты самі па сабе няпростыя, больш усяго складанасцей узнікала ў частках “Б”. Здавала дзве гісторыі і беларускую мову. З нецярпеннем чакаю вынікаў”.

 

Кацярына Самсановіч, таксама з Перабродскай СШ, адзначыла, што ў цэлым тэсціраванне ёй спадабалася, аднак заданні па беларускай мове лічыць складанымі. Ёй здалася прасцейшай біялогія, але частка “Б” таксама прымусіла больш падумаць.

 

Ігар МАТЭЛЕНАК,

студэнт факультэта

журналістыкі БДУ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта