Вызначыцеся з прафесіяй

Усе конкурсныя выпрабаванні, паступленні цяпер засталіся ў мінулым. Што рабіць маладым людзям, якія не трапілі ў навучальныя ўстановы? Не адчайвайцеся, магчыма, гэта да лепшага. Асабліва, калі ўлічваць, што перанасычэнне юрыстаў і эканамістаў, ды і спецыялістаў іншых прафесій не дазваляе рэалізаваць магчымасць працаўладкавання. Аднак на сённяшнім рынку працы вялікім попытам карыстаюцца будаўнікі, людзі гэтай прафесіі маюць дастойны заробак. У выніку вучобы не пацерпіць і сямейны бюджэт, бо ўсе расходы—праезд, інтэрнат, стыпендыя,—кампенсуе раённая служба занятасці насельніцтва.

Дарэчы, у Мінску можна набыць вельмі перспектыўную спецыяльнасць майстра аддзелачных работ (плітачнікі, абліцоўшчыкі, маляры, тынкоўшчыкі). У сталіцы рыхтуюць і муляраў-печнікаў. У Віцебску таксама навучэнцы атрымліваюць будаўнічыя прафесіі, а ў дадатак цесляра і сталяра.

Акрамя таго, у абласным цэнтры рыхтуюць вадзіцеляў катэгорыі “Б”, “С”, газаэлектразваршчыкаў, прадаўцоў, павароў, цырульнікаў.

Можна ў Віцебску атрымаць спецыяльнасць “аператар-ПЭВМ-бухгалтар”.
На базе Міёрскага райсельгасхарчу ў хуткім часе пачнуць працаваць курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў.

Па ўсіх цікавячых пытаннях юнакі і дзяўчаты могуць звяртацца непасрэдна ў цэнтр занятасці, або па тэлефонах 4-93-62 (Ігар Міхайлавіч Швец), 4-95-04 (Алена Уладзіміраўна Якаўлева). У нас вы атрымаеце накіраванне на вучобу і патрэбную кансультацыю.

І. ШВЕЦ, начальнік службы занятасці,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.