Авторизация
 

Прыгожыя, таленавітыя і смелыя

Красивые, талантливые и смелые Яны цікава расказваюць пра сябе. У іх багатая фантазія і ўмелыя рукі. Яны ўмеюць састаўляць прыгожыя букеты, гатаваць смачныя і апетытныя стравы і могуць прадэфіліраваць па сцэне ў арыгінальных уборах нават пад моцным дажджом. Гэта пра юных міярчанак Лізу Смулькевіч, Машу Вішнёвую, Алёну Рубанік, Юлю Шчасную, Алесю Антанёнак і Наташу Казюронак — удзельніц конкурсу “Міёрская Журавінка”, што праходзіў падчас экалагічнага фестывалю “Журавы і журавіны Міёрскага краю”.

 

Спаборніцтва адбывалася на паўвостраве. Першы конкурс — візітка. Вершамі дзяўчаты расказалі пра свае ўменні, мары і захапленні. А потым прывялі наглядныя прыклады у конкурсах “Восеньскі букет”, “Журавінавыя прысмакі” і “Святочнае ўбранне”.

 

Мастацкія шэдэўры, зробленыя школьніцамі з асенніх кветак, яркага жоўта-чырвонага лісця, бісеру ды іншых падручных матэрыялаў, складана апісаць словамі. Такі яркі і арыгінальны “Восеньскі букет” з радасцю прыняў бы ў падарунак кожны.

 

Прыгожа і апетытна выглядалі прыгатаваныя юнымі гаспадынямі стравы, абавязковым элементам якіх былі журавіны, — “Курачка з журавінамі”, бліны з журавінавым варэннем, канапэшкі і тарталеткі з журавінамі, салата “Чароўная”, торт “Лясны домік” і журавінавы морс. Дэгуставала іх журы, на чый стол і адправілася ўся гэтая смаката.

Дарэчы, суддзі ў “журавінак” былі строгія — намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін, дырэктар СШ №2 У. Ч. Кашкур.

 

Разам з мастацкімі і кулінарнымі здольнасцямі ацэньвалася эрудыцыя ўдзельніц. “Пытанні з куфэрка” на экалагічную тэматыку не выклікалі цяжкасцяў. Дзяўчаты ведаюць, у чым унікальнасць балота Ельня, якая тут флора і фаўна, колькі азёр на яго тэрыторыі і якія рэкі бяруць адтуль свой пачатак.

 

Апошнім быў конкурс “Святочнае ўбранне” — дэманстрацыя арыгінальных убораў. Юныя мадэлі выходзілі пад шум дажджу, які ўсё ўзмацняўся, але не мог спыніць модны парад. Дзяўчаты ўпэўнена дэфіліравалі па сцэне, а гледачы аддавалі ім свае парасоны.

 

Кожны этап спаборніцтва суправаджалі ўдзельніцы харэаграфічнага калектыву СШ №3, якім кіруе Н. Г. Варанько. Зладжаныя пластычныя рухі танцорак надавалі мерапрыемству яшчэ больш эстэтыкі і ўрачыстасці.

 

Напэўна, няпроста было журы выбраць лепшую з лепшых. Падвесці вынікі запрасілі М. Баніфатаву. Для кожнай удзельніцы вызначылі асобную намінацыю. “Непаўторнасцю Міёрскага краю” назвалі Лізу Смулькевіч, “Зачараваннем” — Алёну Рубанік, “Прамяністасцю” — Юлю Шчасную. Алеся Антанёнак атрымала званне “Таямніца”, Наташа Казюронак “Статнасць”. А “Міёрскай Журавінкай” стала Маша Вішнёвая. Усе ўдзельніцы атрымалі падарункі, прыемным дадаткам да якіх былі шчырыя ўсмешкі і сімпатыі гледачоў.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 649
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта