Авторизация
 

ПРАПАНУЮ ВЫБАР

Выбар прафесіі — адзін з самых адказных этапаў у жыцці кожнага маладога чалавека. Прапаную стаць афіцэрам. Калі большасць ВНУ практыкуе платнае навучанне, ваенныя — толькі бясплатнае, а яшчэ гарантуюць курсантам поўнае дзяржаўнае забеспячэнне.

 

Афіцэрскія кадры ў 2013 годзе будуць рыхтаваць ваенная акадэмія і інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, ваенны факультэт БДУ, ваенна-транспартны факультэт у Белдзяржуніверсітэце транспарту, ваенныя факультэты ў Беларускім дзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, нацыянальным тэхнічным універсітэце, медыцынскім універсітэце, Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я. Купалы, ваенная кафедра ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы, а яшчэ некаторыя навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі. Стаць афіцэрам Узброеных Сіл можна і ў Акадэміі МУС рэспублікі.

Прафесія афіцэра прадугледжвае працаўладкаванне пасля вучобы, дастойную аплату працы, сацыяльныя гарантыі і прафесійную кар’еру. За час вучобы курсанты дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі “В” ці “ВС”. Ёсць магчымасць трапіць у магістратуру і ад’юнктуру.

У ваенныя навучальныя ўстановы прымаюцца грамадзяне ва ўзросце 17-21 год з сярэдняй ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, а для праходзячых тэрміновую ваенную службу ці службу ў рэзерве — ва ўзросце не больш за 23 гады, пры службе па кантракце — не старэй за 25.

Навучанне адбываецца толькі па дзённай форме за кошт бюджэту. Па заканчэнні выпускнікам прысвойваецца званне лейтэнант і выдаецца дыплом агульнадзяржаўнага ўзору.

Падрабязную інфармацыю атрымаеце ў аддзяленні прызыву на ваенную службу райваенкамата, кабінет №2, тэл. 4-10-59.

 

А. АКІМАЎ,

начальнік групы прызыву

на ваенную службу.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 марта 2021
Михаил, Николай, Павел, Порфирий, Роман, Федор, Анна, Мария, Марианна

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта