Максим Филиппович представил Миорщину на заседании Молодежного совета при Совете Республики Национального собрания

Чарговае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбылося 12 лютага. У ім прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны. Міёршчыну прадстаўляў старшыня Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў і член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Максім Філіповіч.  

Падчас пасяджэння падвялі вынікі работы за справаздачны перыяд, прадставілі заканадаўчыя ініцыятывы. Асаблівую ўвагу надалі планам на бягучы год. Вызначылі ключавыя накірункі развіцця і новыя праекты. У завяршэнні ўзнагародзілі актывістаў. За плённую работу і актыўны ўдзел у рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і праектаў ліст-падзяку атрымаў Максім Філіповіч.

– Удзел у пасяджэнні стаў для мяне значымай падзеяй і важным этапам у грамадскай дзейнасці, – адзначае Максім Юр’евіч. – Асабліва каштоўныя стасункі са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Яе ўвага да рэгіянальных ініцыятыў, гатоўнасць выслухаць маладых прадстаўнікоў з розных куточкаў краіны, у тым ліку з нашага Міёрскага раёна, пацвярджае, што меркаванне моладзі ў Беларусі ўлічваецца пры выпрацоўцы рашэнняў. Падвядзенне вынікаў дазволіла ўбачыць маштаб зробленай калегамі з іншых рэгіёнаў работы і абмяняцца карыснымі практыкамі. Натхняюць планы на бягучы год. Упэўнены, што рэалізацыя намечаных праектаў умацуе патэнцыял рэгіёнаў і адкрые новыя магчымасці для самарэалізацыі маладых беларусаў на малой радзіме.Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял прадаставіў Максім ФІЛІПОВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий