Авторизация
 

Поспех у інтэрнэт-віктарыне

Дзевяцікласніца СШ №1 Марыя Катовіч у час камп’ютарнага падарожжа па інтэрнэце выпадкова натрапіла на віктарыну, прысвечаную 200-годдзю перамогі Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года. Умовы яе здаліся стараннай вучаніцы не надта складанымі.

 

Першы тур праходзіў у лютым, трэба было адказаць на 20 пытанняў. Справілася. Вырашыла не адступаць, калі ў сакавіку тэст аказаўся ў тры разы большым. І ўсё ж нечаканасцю стала пісьмо з прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, гуманітарным супрацоўніцтве, дасланае ў самым пачатку чэрвеня. Яно паведаміла, што Марыя Катовіч стала лаўрэатам інтэрнэт-віктарыны, а ўзнагароджанне адбудзецца ў рамках міжнароднай канферэнцыі “Расія, Беларусь, Украіна: гісторыя, сучаснасць, будучыня” да 1150-годдзя пачатку расійскай дзяржаўнасці 12-13 чэрвеня ў сталічным Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Паездка ў Мінск стала для Марыі сапраўдным святам. Яе і тату, які, дарэчы, працуе пажарным-выратавальнікам, чакаў трохзоркавы атэль “Юбілейны”, потым былі цікавыя выступленні знакамітых беларускіх навукоўцаў, экскурсіі, прыёмы. Марыя Катовіч узнагароджана граматай за ўдзел у інтэрнэт-віктарыне і цудоўнае веданне расійскай гісторыі. У падарунак яна атрымала вялікую кнігу “Гісторыя Расіі”.

Дарэчы, у віктарыне вызначаны два пераможцы, столькі ж удзельнікаў адзначана спецыяльнымі прызамі, граматы атрымалі 24 юныя беларусы, з іх толькі 5 з Віцебшчыны. У агульным спісе Марыя Катовіч таксама на 5-ым месцы, яна набрала 70 балаў, толькі 5 балаў аддзяляла яе ад лідара.                          

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта