Авторизация
 

Брэйн-рынг

Брейн-ринг У РДК прайшоў раённы турнір інтэлектуальных гульняў "Брэйн-рынг". Удзельнічалі ў ім каманды працоўнай моладзі ў дзвюх падгрупах: сельскагаспадарчыя арганізацыі райаграсервіс, ААТ "Узмёнскі край" і УП "Міёрскі"; прадпрыемствы раёна ЖКГ, РВЭС, РВПС, ЦРБ, райспажыўтаварыства, зборная хлебазавода і РАНС.

                                                                             

Вядучы праграмы, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі прадставіў журы. У склад яго ўваходзілі першы сакратар Марына Кашкур і галоўны бухгалтар РК ГА БРСМ Ірына Савуць, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Андрэй Рынкевіч.

 

На дастаткова няпростыя пытанні камандам трэба было адказваць хутка, бо праз хвіліну заданне пераходзіла ў залу. За правільны адказ журы налічвала дадатковыя балы.

 

Гісторыя розных часоў і краін, медыцына і культура, мараходства і нацыянальныя асаблівасці, традыцыі розных народаў — усё гэта патрабавала эрудыцыі і кемлівасці, хуткасці мыслення. Некаторыя пытанні выклікалі цяжкасці.

 

Першае месца сярод сельгасарганізацый заняла каманда райаграсервісу, крыху менш балаў набралі прадстаўнікі АТ "Узмёнскі край", а затым — УП "Міёрскі".

Гарачая барацьба ішла за лідарства сярод каманд ЦРБ, РВПС і РВЭС. Прыблізна аднолькавыя па інтэлектуальных здольнасцях — практычна адразу пасля агучвання пытання быў гатовы адказ, залежыла толькі ад таго, хто хутчэй абвесціць пра сваю гатоўнасць святло-сігналам.

 

Трэцяе месца сярод прадпрыемстваў заняла каманда УП ЖКГ. Трэба адзначыць, што электрасувязістаў узначальваў і падтрымліваў малады і эрудыраваны начальнік Раман Пухальскі. Іх каманда набрала аднолькавую колькасць перамог, як і медыкі. Аднак у выніку гульня закончылася на карысць жаночай каманды ЦРБ. Інтэлектуалы РВПС аказаліся на другой пазіцыі.

 

Каманды, якія занялі першыя-трэція месцы ў сваіх падгрупах, узнагароджаны граматамі РК ГА БРСМ і каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама. Найбольшая колькасць правільных адказаў на працягу ўсяго турніру прагучала ад Ірыны Умпяровіч з райаграсервісу і Вольгі Арцімовіч — капітана інтэлектуалаў ЦРБ. Ім таксама ўручаны граматы і памятныя падарункі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта