Авторизация
 

Паспяховасць і актыўнасць

Успешность и активность Ужо два гады працуе ў райаграсервісе малады спецыяліст Дзмітрый Дашкоў. Хлопец займае пасаду начальніка лінейна-мантажнага ўчастка. Клапоціцца пра набыццё запчастак, вырашае многія арганізацыйныя пытанні, займаецца аховай працы. Работы шмат, бо спецыяльныя брыгады рамантуюць фермы, свідравіны. Стомленасць і задавальненне найлепшыя паказчыкі таго, што работа начальніку ўчастка падабаецца.

 

Дзмітрый трапіў у наш раён па размеркаванні пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу. Сам жа родам з Лёзненшчыны. Кіраўніцтва райаграсервісу шчыра клапоціцца пра маладыя кадры, з гэтай мэтай іншагародняму выдзелілі пакой у інтэрнаце.

 

Заўважаныя кіраўніцтвам арганізатарскія і спартыўныя здольнасці не засталіся па-за ўвагай. Дзмітрый з'яўляецца адказным па рабоце з моладдзю, а ў калектыве райаграсервісу яе нямала — 30 чалавек, і за спартыўнае жыццё. Тут можна лічыць яго дэбютам на Міёршчыне ўдзел у турзлёце мінулым летам. Маладыя актыўна праяўляюць сябе і на іншых раённых спаборніцтвах. Пра здаровы лад жыцця не забываюцца дбаць у розную пару. Напрыклад, у красавіку набылі абанемент для групы і цяпер трэніруюцца ў залах фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

 

Малады, актыўны, спартыўны і перспектыўны… Гэта не ўсё. Дзмітрый яшчэ і эрудыт. Не проста так яго выбралі капітанам каманды райаграсервісу, якая ўдзельнічала ў раённым турніры інтэлектуальных гульняў "Брэйн-рынг". Сярод сельскагаспадарчых арганізацый яна тады заняла першае месца.   

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 541
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 068
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 023
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 891
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 607
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 505
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 491
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2019
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2019
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта