Авторизация
 

Ад сэрца да сэрца

Вучні Новапагосцкай СШ з радасцю сустрэлі Ты-дзень роднай мовы. Цікава праходзілі пасяджэнні яе аматараў, турніры знатакоў новага правапісу, забаўляльныя віктарыны і інш.

 

Адной з самых цікавых падзей было падарожжа па родным краі на казачным дэкарыраваным поездзе з песнямі.  Былі прыемна ўражаны невядомымі звесткамі пра малую радзіму, у прыватнасці, пра славутых людзей і помнікі Новага Пагоста. Іх па-майстэрску раскрылі перад “пасажырамі” вучні 5-11 класаў разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Выдалася магчымасць “пагасцяваць” і ў маладой паэткі Алены Басікірскай, але, дакладней, гэта яна завітала да нас. Дзяўчына расказала пра сябе, пра свае захапленні, пазнаёміла з паэтычнай творчасцю. Авацыі не сціхалі… Цудоўная Алена падарыла незабыўныя моманты прысутным, узнёслы настрой, даносіла мілагучнасць роднай мовы да сэрца кожнага. Але поезд прыбываў на пэўную станцыю ў дакладны час, таму і сустрэча вымушана закончылася.

 

Маладой паэтцы хочацца пажадаць творчага ўздыму, паспяховай вучобы ва ўніверсітэце, і радаваць аматараў яе паэтычнага таленту новымі вершамі і зборнікамі.

 Усе зразумелі, што цікавіцца гісторыяй роднага краю, любіць і шанаваць яе   ніколі не позна.

 

Анжэла АПАЛЬКА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта