Авторизация
 

Повар умелы

Повар умелый Алег Лукоўскі працуе поварам у кафэ-бары “Брыганціна”. Некаму падасца дзіўным — мужчына-повар, але практыка паказвае, што звычайна, калі выбрана такая прафесія, то, бывае, моцная палова нават лепш гатуе, чым некаторыя жанчыны, ды не ў крыўду ім сказана, але сапраўды так.

 

Пытаюся ў Алега: “Адкуль такая любоў да гатавання розных страў?” “Ды не ведаю, само сабой прыйшло, неяк вось так склалася,” — адказвае і паціскае плячыма.

 

Хлопец пасля заканчэння СШ №2 паступіў у Баранавіцкі тэхналагічны каледж і са спецыяльнасцю тэхнік-тэхнолаг грамадскага харчавання вярнуўся ў родны горад, дзе ўладкаваўся поварам спачатку ў “Чайцы”, пасля ў “Маладзёжным”. Радзіма паклікала выконваць вайсковы абавязак, служыў у мотастралковым падраздзяленні. Ды не поварам — механікам-вадзіцелем! Вярнуўшыся ў Міёры, зноў трапіў на ранейшае месца працы, але праз некаторы час перавялі ў “Брыганціну”,  дзе ўжо чацвёрты год.

 

Летась у кастрычніку ўдзельнічаў у двухдзённым 30-ым конкурсе-семінары павароў, кандытараў і афіцыянтаў спажыўкааперацыі вобласці. Канкурэнцыя была вялікая — 16 чалавек. У першы дзень трэба было прыгатаваць халодныя і гарачыя закускі, страву італьянскай кухні, а на другі чакала ўсходняя кухня: сушы, ролы, сашымі. Журы Алега прызнала пераможцам у намінацыі і ўручыла грамату “Майстра сушы”. Дарэчы, якраз пасля гэтай падзеі яму прысвоены ўжо пяты разрад.

Працоўны дзень Алега працягваецца 12 гадзін: з самага ранку і да вечара. Спачатку гатуе прадукцыю для рэалізацыі насельніцтву—паўфабрыкаты, што развозяць па магазінах і буфетах раёна. Пасля абеду гаспадарыць на кухні, каб задаволіць кліентаў “Брыганціны” вечарам. І так цэлы тыдзень, а наступны—адпачывае.

 

Дзіўным можа падацца, але любімай стравы ў повара няма! Хаця для іншых іх падбірае. Займаецца самаадукацыяй, новыя рэцэпты бярэ з інтэрнэта.

Кіраўніцтва спажыўгандлю характарызуе Алега Лукоўскага як добрага і адказнага працаўніка, тое ж падцвярджаюць і работнікі “Брыганціны”. Шчырыя словы без перабольшвання — найлепшая для яго адзнака, а ацэньваюць гэта з задавальненнем пастаянныя кліенты.

Некаторымі рэцэптамі малады повар згадзіўся падзяліцца і з нашымі чытачамі, сачыце за публікацыямі ў газеце!

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта