В Повятской СШ разместился оздоровительный лагерь
gazeta 23-08-2024, 09:48 971 Моладзь / Вясковае жыццёВ Повецкой СШ имени Героя Советского Союза В. Бабичева разместился оздоровительный лагерь с дневным пребыванием "Планета детства". "Лунатики" и "Черепашки" собрались набраться сил перед учебой и получить массу впечатлений.
У Павяцкай СШ імя Героя Савецкага Саюза В. Бабічава размясціўся аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Планета дзяцінства». «Лунацікі» і «Чарапашкі» сабраліся набрацца сіл перад вучобай і атрымаць масу ўражанняў.
Васямнаццаць дзён 25 дзяцей адпачывалі ў лагеры «Планета дзяцінства» з панядзелка па суботу. Раніца пачыналася з лінейкі, ўзняцця сцяга і выканання гімна.
Згодна з планам, лагер стаў больш разнастайным, дзякуючы праекту «Зробім лета ярчэй», які накіраваны на грамадзянска-патрыятычнае і экалагічнае выхаванне. Экскурсіі, паходы па мясцовасці, сустрэчы з цікавымі асобамі, вывучэнне прыродных аб’ектаў, сэлфі-туры і мноства іншых мерапрыемстваў.
Кожны дзень ў лагеры меў дэвіз і назву: «Дзень здароўя», «Дзень радзімы», «Дзень фантазёраў», «Дзень творчасці», «Дзень бяспекі» і іншае.
Выхавацелі арганізавалі вясёлыя рухомыя гульні, а таксама спаборніцтвы па шашках і дартсе.
Цікавы і гумарыстычны конкурс «Павяцкія прыколы» спадабаўся не толькі выхаванцам, але і кіраўнікам лагера. Перад гэтым дзеці паглядзелі відэачасопіс «Ералаш», а затым кожны атрад прыдумваў і паказваў сцэнкі са свайго школьнага жыцця. А на тэрыторыі ўстановы дзеці шукалі скарб у выглядзе салодкіх прызоў.
На спартыўнай гадзіне «Беларускія гульні збіраюць сяброў» танцавалі з флэшмобам пад песні пра сяброўства.
Дзецям распавядалі пра гістарычнае мінулае, генацыд беларускага народа. Не забываюць вучні наведваць памятныя мясціны як на тэрыторыі школы, абеліск загінулым зямлякам, так і пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку. Правялі акцыю «Час, каб сказаць дзякуй», прымеркаваную да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
У пачатку работы лагера настаўнікі стварылі вакальна-танцавальную групу, дзе кожнае дзіця паказвала свае творчыя здольнасці. Таксама забаўляліся ў конкурсах «Модны прысуд», «Прычоскі», «Летнія вянкі», «Самая цікавая захапляльная гульня». А ў творчых – конкурс малюнкаў і вырабаў, арт-тэрапія «Размалёўка – антыстрэс», конкурс каляровых алоўкаў «Героі любімага мультфільма».
Дзеці прынялі гасцей з РАНС і АСВОДа, потым наведвалі іх у Міёрах. Запланавалі экскурсіі на аўтобусе да былых сядзіб Рудніцкіх у Асада-Дзедзіна і Мірскіх у вёсцы Камянполле па маршруце Павяцце – Пераброддзе, а таксама паход і экскурсію на металапракатны завод.
Цесна супрацоўнічалі з пажарнай часцю, СДК, ФАПам. Па пятніцах праводзіліся мерапрыемствы на базе бібліятэкі, а пасля – дыскатэка.
– Разам з выхавацелямі мы пастараліся захапіць дзяцей, каб у іх не заставалася часу на мабільныя тэлефоны, – заўважае начальнік лагера Алена Баршчэўская.
Каментарыямі падзяліліся дзеткі. Танцы на дыскатэцы спадабаліся Марку Рамашку не менш, чым гульня «12 палачак». З усіх напояў яму больш за ўсё прыйшоўся даспадобы кефір.
– Весела, шмат розных гульняў, – адзначыла Насця Мароз. Яна не прапускае лагер. Паліна Швед – рознабаковая дзяўчынка, якая любіць і творчасць, і спорт. Захапляецца маляваннем, таму дапамагала рабіць насценгазету. З вялікім задавальненнем гуляе ў футбол, хованкі і даганялкі.
Вікторыя Апалька.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.