У миорчанки Ани Лукашонок два деплома

Сразу два диплома получила воспитанница районного центра детей и молодежи четвероклассница Анна Лукашонок в областном конкурсе по начальному техническому моделированию.

 Адразу два дыпломы атрымала выхаванка раённага Цэнтра дзяцей і моладзі чацвёртакласніца Ганна Лукашонак у абласным конкурсе па пачатковым тэхнічным мадэляванні.

Конкурс прысвячаўся 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праходзіў у два этапы. Дамашняе заданне – зняць тэматычны відэаролік. Для Ані сталі матэрыялам помнікі роднага горада, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Трапілі ў кадр папяровыя макеты помнікаў воінам-вызваліцелям і «Дзеці міру – дзецям вайны», што змайстравала для роліка. Дамашняе заданне канкурсанткі журы ацаніла дыпломам ІІІ ступені.

Дыплом першай ступені Аня атрымала за анлайн-

этап конкурсу, што складаўся з двух тураў. У першым удзельнікі адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны. У другім – майстравалі макет танка. Шаблон для ўсіх аднолькавы, афармленне кожны прадумваў сам.

– Зрабіць макет танка было даволі складана, але справілася, – гаворыць Аня. – У конкурсах па пачатковым тэхнічным мадэляванні ўдзельнічаю не першы раз і раней дыпломы атрымлівала. Чарговым вынікам задаволена. Цікава майстраваць розныя макеты і хочацца працягваць далей.

0 комментариев

Добавить комментарий