Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Пра Каляды

 

О Рождестве Сустрэча, прысвечаная Калядам, прайшла ў дзіцячай раённай бібліятэцы для вучняў 6 “Б” СШ №3, куды яны завіталі разам з настаўніцай Ларысай Генрыхаўнай Лапкоўскай. Вядучая Ірына Генадзьеўна Томка шчыра ўсіх вітала і напачатку прапанавала паглядзець урывак з дакументальнага фільма пра Божае нараджэнне. З пазнавальнага сюжэта дзеці даведаліся, чаму католікі і праваслаўныя не ў адзін дзень святкуюць гэтую падзею, і некаторыя іншыя гістарычныя звесткі. Аказваецца, за мяжой у перыяд Ражства наладжваюцца нават выставы ясляў, зробленых з розных рэчаў і матэрыялаў: гліны, шкла, сена і нават ракавінак.  

 

Звычайна на Вігілію на стале, калі пастаўлены стравы, запальваецца свечка або некалькі. Так і распачалі наступную частку сустрэчы. Адметна, што ў 6 “Б” вучацца таленавітыя дзеці, яны спяваюць і танцуюць, выдатна гуляюць у футбол і пішуць вершы, артыстычныя,  усе без выключэння любяць вучыцца. Менавіта так характарызуе іх класны кіраўнік і настаўніца рускай мовы і літаратуры Ларыса Генрыхаўна. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна даказалі сваю артыстычнасць, выразна і эмацыянальна прачытаўшы на памяць вершы рускіх паэтаў. Дэкламавалі лірычныя радкі Кірыл Трызно, Насця Латыш, Аня Красько, Насця Максімовіч, Вадзім Шокель, Аня Аляксеева. Затым Андрэй Пахірка, Дзіма Вішнеўскі, Дзіма Дзямід, Толік Рыбалка і Уладзік Ляшук паказалі жартоўную мініяцюру “Бабулі прыйшлі на Новы год”.

 

О Рождестве Ірына Генадзьеўна ў форме дыялога разважала разам з дзецьмі пра тое, чаму на Новы год упрыгожваюць менавіта елку, расказала легенду. Прадэманстравала найбольш цікавую літаратуру, што знаходзіцца на паліцах бібліятэкі: “Крыштальная лесвіца на неба”, “Ражство ў хроснай” нашай зямлячкі Алены Масла, “Дзед Мароз і яго сваякі”,а даследчыка В. Ліцвінкі — “Святы і абрады беларусаў” і “З крыніц спрадвечных”.

 

Пасля чаяпіцця ўсе вучні ўдзельнічалі ў варажбе, якая раней  лічылася надта папулярнай і прыйшла да нас з язычніцтва, аднак у хрысціянстве займацца ёй лічыцца грахом. Хлопцы і дзяўчаты такім чынам імкнуліся зазірнуць ў будучыню.  Вучні з СШ №3 варажылі на манетах, на воску. Старэйшыя расказалі ім, якія спосабы яны выкарыстоўвалі: абдымалі плот і лічылі штыкеціны, крочылі па дарозе і глядзелі хто першы сустрэнецца — мужчына ці жанчына. Кожны вынік сімвалізаваў і азначаў штосьці сваё. Бывала, што і здараліся праз некаторы час наварожаныя падзеі.

 

О Рождестве Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў невялікі падарунак ад Дзеда Мароза, які пакінуў іх пад прыгожай і пышнай ялінкай. Завяршылася мерапрыемства салютам з хлапушак.

 

Паліцы выставы  пасля мерапрыемства апусцелі, а некаторыя дзеці засталіся паглыбляць свае веды пра святкаванне Калядаў і Новага года ў чытальнай зале.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта