Авторизация
 

Для Яўгена Івашкевіча з Міёр хімія гэта проста і цікава

236

 На ўроках хіміі Яўген рашае задачы павышанай складанасці, варыянт кантрольнай работы для яго таксама асобны. З восьмага класа ўдзельнічае ў алімпіядах па прадмеце. 

 

Хіміяй Жэня Івашкевіч захапіўся ў сёмым класе, калі гэты прадмет з’явіўся ў раскладзе ўрокаў. Цікавасць вучня падтрымала настаўніца і класны кіраўнік Алёна Яфімава. Праз год хлопец ужо ўдзельнічаў у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе і ўвайшоў у кагорту пераможцаў. Поспехі за дзявяты клас – дыплом ІІІ ступені рэспубліканскай анлайн-алімпіяды, што праходзіла ўпершыню, і такі ж вынік на раённым этапе прадметнай алімпіяды. Сёлета на рэспубліканскай анлайн-алімпіядзе Яўген таксама атрымаў дыплом ІІІ ступені, а на раённым этапе – дыплом І ступені, што стаў пуцёўкай на вобласць.


– У мінулым годзе хацелася праверыць свае сілы, а сёлета паставіў за мэту выйсці ў абласны этап і дасягнуў яе, – заўважае старшакласнік. – Праходзіла алімпіяда ў тры этапы: тэст з 20 пытанняў, на кожнае з якіх шэсць варыянтаў адказу і толькі адзін правільны; пяць задач у тэарэтычным туры, за што можна набраць найбольшую колькасць балаў, і эксперыментальная частка. Хваляваўся больш, чым на раённым этапе. Аднак справіўся і вынікам задаволены.


Поспеху вучня, якому папярэднічала працяглая грунтоўная работа, рада настаўніца.

– Да алімпіяды немагчыма падрыхтавацца, напрыклад, за месяц. Гэта пастаянны працэс, – падкрэслівае Алёна Ігараўна. – З Жэнем займаемся дадаткова ў школе, выконвае заданні дома. Мая галоўная задача ў рабоце з высокаматываваным і зацікаўленым вучнем – рэалізаваць яго патэнцыял і скіраваць усю ўвагу на працэсы асэнсаванага навучання. Матэрыял Жэня асвойвае хутка і без цяжкасцяў.


Акрамя хіміі, падабаюцца Яўгену матэматыка і інфарматыка. Паспявае па ўсіх прадметах. Сярэдні бал за другую чвэрць – 9,4. Падрыхтоўка да ўрокаў патрабуе не адной гадзіны, між тым застаецца час на прагулкі з сябрамі і тэлефільмы. Больш за ўсё ў вольны час падабаецца рашаць задачы па хіміі, якая стала самым большым захапленнем. Будучую прафесію плануе звязаць са сферай нафта- ці хімічнай прамысловасці.


Падрыхтавала Кацярына Рынкевіч.

Фота Казіміра Блажевіча.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта