Праўда ў кожнага свая. Аднак ёсць з’явы са знакам «мінус», ля якіх імкнуцца паставіць «плюс», для чаго знахо- дзяць аргументы, што толькі на першы погляд здаюцца пераканальнымі. Як адрозніваць хлусню, якую выдаюць за праўду, вучні Язненскай школы вучыліся на ток-шоу «Стоп, фэйк!».Удзельнікі мерапрыемства – вучні сёмага і восьмага класаў. Гледачы – сацыяльныя педагогі школ раёна. Незалежнымі экспертамі выступалі загадчык Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч і настаяцель мясцовага храма Сергій Гуцко. Усе разам разважалі, якую шкоду тояць для падлеткаў алкаголь, курэнне і брыдкаслоўе, асабліва калі ім надаюць пазітыўнае адценне.
– У ролі блогераў-правакатараў выступілі дзевяцікласнікі. Прыводзілі фэйкавыя і праўдзівыя сцверджанні. Напрыклад, «алкаголь весяліць, здымае напружанне, дапамагае пры прастудзе», «лёгкія цыгарэты шкодныя, як і звычайныя», «брыдкаслоўе не шкодзіць ні фізічнаму, ні духоўнаму здароўю чалавека» і гэтак далей. На кожнае з іх вучні падымалі адну з шыльдачак: «Стоп, фэйк», «Праўда» ці «Дапамога». У апошнім выпадку атрымлівалі кансультацыі ад экспертаў. Як правіла, дзеці лёгка адрознівалі праўду ад хлусні, – расказвае арганізатар мерапрыемства, сацыяльны педагог Наталля Грыгель. – Падрабязней спыніліся на праблемных для грамадства з’явах госці Уладзімір Пашковіч і Сергій Гуцко. Прывялі пераканальныя факты супраць звычак, якія з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для чалавека.
Слова «фэйк» перш-наперш выклікае асацыяцыі з інтэрнэт-прасторай. У сусветным сеціве мноства разнастайнай інфармацыі. Хлусню часам выдаюць за праўду і наадварот. Што рабіць? Думаць, аналізаваць, разважаць. Ток-шоу вядучыя закончылі вершам-наказам, актуальным і для дзяцей, і для дарослых:
Когда наводишь ты курсор, заходишь в Интернет,
Пусть ум твой будет тверд и скор –
Вот наш тебе совет.
Ведь лезть беспечно по Сети, не ведая угроз,
Как в джунглях Африки идти
Средь тигров, змей и гроз.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.Фота для ілюстрацыі.