Авторизация
 

Вучні Дзісненскай школы паўдзельнічалі ў перасоўным палатачным лагеры

 Нібы неўпрыкмет праляцелі ў перасоўным палатачным лагеры дзевяць ліпеньскіх дзён. Кожны прысвячаўся пэўнай тэме і прадугледжваў шэраг мерапрыемстваў. Разам з тым, рухаючыся па маршруце, дзеці спыняліся ля помнікаў загінулым воінам-вызваліцелям, землякам, ахвярам вайны, сустракаліся з мясцовымі жыхарамі.

 

«Днём сустрэчы сяброў» назвалі першы дзень у лагеры. Правялі арганізацыйны збор, паўтарылі правілы бяспечных паводзін падчас велапаходу, адпрацавалі турыстычныя навыкі – і атрад з 15 чалавек рушыў па намечаным маршруце. На начлег спыніліся ў зоне адпачынку непадалёк ад вёскі Старыя Крукі. Завяршылі дзень таварыскім матчам, прысвечаным першаму выкарыстанню свістка футбольным арбітрам (адбылося гэта ў 1878 годзе).

 
Другі дзень прысвяцілі Міжнароднаму дню рыбака. Хлопцы спаборнічалі ў рыбнай лоўлі. Вечарам дзеці і дарослыя паў- дзельнічалі ў рыбацкім квэсце: па малюнку адгадвалі рыбу на кожную літару алфавіта, прыгадвалі радкі з песень пра рыбалку, перакладалі з рускай на беларускую мову назвы рыб.

 
У Дзень фатографа аб'явілі конкурс на самы арыгінальны фотаздымак. Дзеці стараліся адлюстраваць цікавыя моманты, фатаграфавалі краявіды. Акрамя таго, сустрэліся з краязнаўцам, настаўнікам гісторыі Антонам Астукевічам. Ён пазнаёміў з гісторыяй вёскі Ідолта і роду Мілашаў – яе заснавальнікаў. На пытанні віктарыны «Твая бяспека» адказвалі ў Дзень бяспекі. Правялі інтэрактыўную гульню «Мы выбіраем жыццё!»

 
У Дзень Памяці, прысвечаны першаму залпу «Кацюшы» (14 ліпеня 1941 г. пад Оршай), наведалі мемарыяльны знак у вёсцы Тычкі. Пазнаёміліся з біяграфіяй старшыны В. А. Бабічава, які стаў Героем Савецкага Саюза за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях на міёрскай зямлі. Ладзілі канцэрт ваеннай песні. Ляцелі над возерам песенныя радкі, якія не адзін дзясятак год нікога не пакідаюць раўнадушным. Спявалі «Кацюшу», «Смуглянку», «Ідзе салдат па горадзе», «Тры танкісты», «Пошта палявая» і іншыя.

 
Турыстычныя ўменні дэманстравалі ў Міжнародны дзень навыкаў. Падрыхтавалі і правялі шоу-праграму «Мы – маладосць краіны».
Толькі па-беларуску размаўлялі ў Дзень роднай мовы. Падчас пазнавальнай гадзіны «Назвы родныя роднай зямлі» высвятлялі паходжанне назваў населеных пунктаў Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў, праз якія праходзіў маршрут.

 
Пад дэвізам «У сяброў няма выхадных!» прайшоў восьмы дзень. У рамках раённага марафона «Піянерскае лета-2021» старэйшыя сябры падрыхтавалі турыстычныя спаборніцтвы для вучняў пачатковых класаў, якія адпачывалі ў школьным аздараўленчым лагеры. Паказалі малым, што займацца турызмам весела і карысна, а разам з сябрамі – удвая. У гэты ж дзень сустрэліся з былым мараком-падводнікам Паўночнага флоту Генадзем Майсяёнкам. Слухалі яго расповяды пра нялёгкую, але пачэсную і цікавую службу на падводнай лодцы, пра матроскае брацтва, а яшчэ задавалі пытанні.

 
Апошні дзень навяваў лёгкі сум. Змена скончылася, але дзеці былі рады актыўнаму сумеснаму адпачынку. Загарэлі, падужэлі, яшчэ больш пасябравалі. Гатовы наступным летам зноў прайсці ці праехаць па новым маршруце, каб яшчэ лепш пазнаць малую радзіму.

 

Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара Дзісненскай школы па выхаваўчай рабоце.

Фота прадаставіла Дзісненская СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта