Авторизация
 

Шасцікласнікі СШ №2 скіраваліся ў паход па маршруце Міёры – Блажкі – Масеўцы – Чэрасы – Міёры

 Добрым сонечным днём з цудоўным настроем скіраваліся ў паход шасцікласнікі СШ № 2 разам са сваімі класнымі кіраўнікамі. На маршруце Міёры – Блажкі – Масеўцы – Чэрасы – Міёры чакалі цікавыя сустрэчы і новыя ўражанні.

 

Міёршчына – цудоўнае месца для адпачынку і турызму. Цешыць позірк прырода, цікавіць яе гісторыя. Выдатным памочнікам пры складанні маршруту для нас стала кніга Вітольда Ермалёнка «Чароўных вандровак пярсцёнкі».

 
Нават не заўважылі, як з райцэнтра прыйшлі ў першы пункт падарожжа – вёску Блажкі. Сустрэліся з малалетнім вязнем фашызму Валянцінай Уладзіміраўнай Корсак. На класных гадзінах з дзецьмі часта гутарылі пра вайну. Аднак зусім іншая справа, калі пра тыя страшныя падзеі расказваюць людзі, якія бачылі ўсё на ўласныя вочы. Такія зносіны – сапраўдны ўрок маралі і мужнасці.

 
 У Масеўцах дзеці ўсклалі кветкі да брацкай магілы, прыгадалі старонкі ваеннай гісторыі Міёршчыны. У Чэрасах нас чакала бібліятэкар Валянціна Пальчэўская. Правяла экскурсію па вёсцы, расказала гісторыю мясцовай царквы. Наведалі магілу паэта-земляка Паўла Сушко.

 
Для адпачынку знайшлі прыгожае месца на беразе возера. Распалілі вогнішча, прыгатавалі абед. Расказвалі розныя гісторыі, гулялі, весяліліся. Вечарам рушылі дадому ў Міёры. Паход – гэта цікава і незабыўна. Нават праз доўгі час будзем прыгадваць нашы летнія прыгоды.

 

Жанна АПАЛЬКА, класны кіраўнік.

Фота з архіва аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта